Паводле газэты “Наша Ніва”, сёньня адбылася сустрэча былога кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука і дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Ініцыявала сустрэчу Адміністрацыя прэзыдэнта.
Яраслаў Раманчук распавёў “НН” аб яе акалічнасьцях:
“Сёньня, а 15.00 мне патэлефанавалі з Адміністрацыі і сказалі, што ёсьць магчымасьць сустрэцца з кіраўніком дзяржавы. Я пагадзіўся. Кароткая размова мела прайсьці пасьля завяршэньня прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі ў Палацы рэспублікі. Мы прыехалі і чакалі там. Потым падышоў супрацоўнік спэцслужбаў і правёў мяне да Аляксандра Лукашэнкі”.
Са словаў Раманчука, размова з Лукашэнкам датычыла пераважна лёсу кіраўніка партыі АГП, Анатоля Лябедзькі.
“Я запытаўся, за што асудзілі Лябедзьку? Ці можна разьлічваць на яго вызваленьне ў бліжэйшы час?. Лукашэнка адказаў — “Паглядзім”, — паведаміў “Нашай Ніве” Раманчук.
Пасьля гэтага Лукашэнка яшчэ пацікавіўся ў Яраслава Раманчука наяўнасьцю прапановаў для супрацоўніцтва ў эканамічнай сфэры. Намесьнік старшыні АГП паведаміў кіраўніку дзяржавы, што мае дастаткова шмат напрацовак.
***
Нагадаем, што сёньня раніцай Яраслаў Раманчук выступіў з заявай, у якой асудзіў дзеяньні Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча. Заяву маланкава распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ.