Раманчук ускладае віну за непарадкі на Саньнікава, Статкевіча і Рымашэўскага

Ярасалаў Раманчук

Былы кандыдат на прэзыдэнты Яраслаў Раманчук заклікае да дакладнага расьсьледаваньня падзеяў 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Паводле ягоных словаў, у гэтым зацікаўлены як Эўразьвяз, так і Расея.

20 сьнежня на прэсавай канфэрэнцыі ён заявіў: "На жаль, падчас мітынгу Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў і Віталь заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасьці. Там імі ж былі справакаваныя непарадкі і азьдзейсьненая спроба захопу будынку Дома ўраду. Пад пагрозай апынуліся жыцьці тысячы людзей. Андрэю Саньнікаву, якога падагравала жонка Ірына Халіп, вельмі хацелася парушыць крохкі дыялёг, які зараджаецца паміж Беларусьсю і міжнароднай супольнасьцю", -- заявіў палітык. ", -- заявіў ён.

Раманчук распавёў, што разам са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам неаднаразова спрабаваў пераканаць Саньнікава і Статкевіча адмовіцца ад плянаў радыкальных дзеяньняў.