Блякуюцца нумары тэлефонаў кампаніі назіральнікаў

На нумары тэлефонаў кампаніі для назіраньня грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду» апэратараў velcom (+375 29 917-96-26) і life:) (+375 25 790-64-22), якія выкарыстоўваліся для апэратыўнага прыёму інфармацыі з выбарчых участкаў краіны, заблякаваныя ўваходныя званкі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН каардынатар кампаніі для назіраньня, намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч.