Беларусь у інфармацыйнай аблозе

Супраць шэрагу незалежных інфармацыйных рэсурсаў у дзень выбараў 19 сьнежня распачатая кібэратака. Гэтым разам пайшла ў ход новая зброя – фальшывыя сайты зьнешне падобныя на арыгіналы, але з фальшывай інфармацыяй. Галоўная мэта нападнікаў – перанакіраваць удзельнікіаў пратэстаў з Кастрычніцкай плошчы ў іншыя месцы – Акадэмію навук, Нацыянальную бібліятэку.

Акцыя невядомых нападнікаў закранула гэткія сайты:

gazetaby.com
nn.by
charter97.org
bchdd.org
belaruspa
euroradio.fm
ucpb.org
svaboda.org

Фальшывыя сайты маюць гэткія адрасы:

gazetaby.in (194.158.211.74)
nnby.in (194.158.214.60)
charter97.in (194.158.214.58)
bchdd.in (194.158.214.58)
belaruspartisan.in (194.226.121.242)
euroradio.in (194.158.211.74)
ucpb.in (194.158.214.60)
svaboda.in (194.158.194.2)

Усе IP-адрасы належаць кампаніі БЕЛПАК.

Апрача гэтага на працягу дня закрыўся доступ да бясплатнай паштовай службы gmail і сацыяльных сетак facebook, twitter і livejournal.