У асноўны дзень прэзыдэнцкіх выбараў міліцыянты і супрацоўнікі КДБ працягвалі затрымліваць актывістаў апазыцыі ў рэгіёнах, перашкаджалі ім дабірацца да Менску. Адначасна на выбарчых участках незалежныя назіральнікі фіксавалі шматлікія парушэньні парадку галасаваньня.
Парушальнік плача ў пракуратуры
На тэрыторыі Меншчыны — 1085 участкаў для галасаваньня. Намесьнік старшыні АГП Уладзімер Малярчук, які працуе ў Вілейскай выбарчай акрузе, паведаміў, што зараз пракуратура раёну высьвятляе прычыны грубага фальшаваньня падчас галасаваньня:
«Да жанчыны з камісіі падышла незнаёмая мне жанчына і перадала кніжку. А ў кніжцы — чужы пашпарт. Пасьля падыходзілі іншыя людзі і паўтаралі тое ж. Адбывалася відавочнае фальшаваньне. Я вымушаны быў зьвярнуцца ў пракуратуру. Напісаў заяву. Пракурор пачаў расьсьледаваньне. Вось жанчына і пралівае зараз кракадзілавы сьлёзы».
У Слуцку назіральніца Зінаіда Цімошык толькі сёньня выкрыла 8 парушэньняў у працэсе галасаваньня. Пасьля гэтага ёй засланілі скрыню для галасаваньня. Спадарыня Зінаіда ўдакладняе:
«Парушэньне паводле 13-га артыкула Выбарчага кодэксу. Спачатку я зрабіла заўвагу старшыні камісіі, а затым напісала скаргу ў тэрытарыяльную камісію.Урэшце склалі па гэтым парушэньні акт».
Асноўнае галасаваньне на Гомельшчыне выглядае зьнешне прыстойна. Людзі прыходзяць на ўчасткі, галасуюць, наведваюць сьвяточныя кірмашы, якія разгорнутыя ў будынках, дзе ідзе галасаваньне.
Вось фрагмэнт гутаркі раніцай на 17-м выбарчым участку ў абласным цэнтры За што галасавалі людзі сталага ўзросту?
Спадарыня Валянціна: “За перамены, за новага маладога прэзыдэнта!”. Хочацца ўжо бачыць новую асобу, новы твар — маладога, прыгожага, разумнага. Пэнсіянэрам пара ўжо дома сядзець”.
Падчас галасаваньня ў рэгіёне губляліся людзі
Хаду галасаваньня парушалі трывожныя паведамленьні. Уранку міліцыянты затрымалі гомельскага грамадзкага актывіста Юрыя Захаранку, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Спадар Захаранка выпраўляўся ў Менск, але апынуўся…у ізалятары.
Пасьля поўдня Захаранку прывезьлі на выбарчы ўчастак №13 два міліцыянты. Ён быў без кайданкоў, толькі з абодвух бакоў — па міліцыянце. Пад аховай актывіст і галасаваў.
Блізу 14 гадзінаў зьнік Валер Сьляпухін, давераная асоба Ўладзімера Някляева ў рэгіёне. Пазьней высьветлілі, што і яго затрымалі нібыта за лаянку.
Напярэдадні міліцыянты затрымалі й зьмясьцілі ў ізалятар нібыта за лаянку Юрыя Клімовіча, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.
У Калінкавічах ДАІ завярнула прыватную аўтамашыну, у якой ехала ў Менск мясцовая актывістка, сябра АГП Людміла Краснасельская.
Тым часам на закрытых выбарчых участках, найперш у шпіталях, ужо правялі галасаваньне й нават пасьпелі падлічыць галасы. Да стала, на якім лічыліся бюлетэні, кіраўнікі камісіі нікога не дапускалі
Апавядае Іван Лаўрэнаў, назіральнік на ўчастку №49, які месьціцца ў гарадзкім шпіталі №1 у мікрараёне “Гомсельмашу”:
“Бюлетэняў не паказвалі, лічылі ціха. Я спрабаваў падысьці да стала, старшыня камісіі адганяў мяне”.
Паводле назіральніка, на ўчастку было 245 выбарцаў. Але паводле падлікаў, іх стала на дзесяць болей — 255:
“Адкуль узяліся – невядома”
Камісія абвясьціла вынікі галасаваньня ў шпіталі. За Лукашэнку прагаласавалі 241 чалавек, за Саньнікава — 7, за Кастусёва — 4, за Рымашэўскага — 1.
Міліцыя шантажуе бацьку і яго непаўналетняга сына
На Віцебшчыне 19-га сьнежня актывістаў таксама затрымлівала міліцыя.
На выезьдзе з райцэнтру Мёры затрымалі машыну, у якой ехалі трое прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага. Кіроўца Багуслаў Мацук, давераная асоба кандыдата паведаміў, што толькі два тыдні таму, як прайшоў тэхагляд, і з машынай усё было нармальна. Таму прэтэнзіі супрацоўнікаў ДАІ расцэньвае проста як падставу, каб не дазволіць яму трапіць у Менск.
Траіх полацкіх актывістаў высадзілі ўжо з маршрутнай таксоўкі. Яўген Парчынскі (давераная асоба Міколы Статкевіча), Мікалай Шахноўскі і Сяргей Чабатароў (прыхільнікі Ўладзімера Някляева), спрабавалі выехаць у Менск, але актывістаў даставілі ў пастарунак быццам бы "для высьвятленьня" асобы. Праз паўгадзіны спадары Шахноўскі і Парчынскі былі выпушчаны без складаньня пратаколаў, але і без усялякіх тлумачэньняў. Пазьней адпусьцілі і спадара Чабатарова.
Віцебскі актывіст кампаніі “Гавары праўду!”, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч трапіў у пастарунак разам з непаўналетнім сынам Дзянісам. Абодвух затрымалі на аўтавакзале, калі яны зьбіраліся сесьці ў аўтобус, расказаў Сяргей Парсюкевіч:
"Аўтобус падышоў, і мяне забралі. Сказалі, што паўгадзіны таму было зьдзейсьнена забойства, і мы зь Дзянісам падыходзім пад арыенціроўку. Праўда, дзяжурны ў РАУС ні пра якое забойства ня чуў, і апэратыўная група нічога пра забойства ня чула".
З Чыгуначнага райаддзелу Сяргея Парсюкевіча з сынам перавезьлі ў Кастрычніцкі. Там высьветлілася, што іх падазраюць ужо не ў забойстве, а ў крадзяжы. Урэшце сталі высьветляць, хто іх затрымліваў — бо падставаў для затрыманьня фактычна не было.
Выкрыты факт укідваньня скрутку бюлетэняў
Віцебская вобласьць апынулася ў лідэрах па колькасьці тых, хто прагаласаваў, прычым, паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль 36% жыхароў прагаласавалі датэрмінова.
Зрэшты, колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых на тых участках, дзе ёсьць незалежныя назіральнікі, і дзе іх няма, даволі істотна адрозьніваецца, гаворыць актывіст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігар Казьмярчак з Воршы:
"На тых участках, дзе былі назіральнікі — 27% прагаласавала, а на тых, дзе няма — каля 32,9%. Нашы назіральнікі зафіксавалі наступныя парушэньні: на двух участках мінулай ноччу ўскрываліся скрыні для галасаваньня. Гэта ўчастак №4, дзе пячатка перамясьцілася на некалькі сантымэтраў, і ўчастак №58, дзе таксама за ноч зь пячаткай адбылася эвалюцыя.
Назіральнікі Міхась Новікаў і Яўген Апяценак зафіксавалі на выбарчым участку №22 у Наваполацку факт укідваньня вялікай колькасьці бюлетэняў адной асобай. Паводле складзенага акту, колькасьць бюлетэняў у скрутку была ня менш як 15 штук".
Пабочнага чыноўніка пакінулі, а назіральніка — выгналі
Пільнасьць асобных назіральнікаў не даспадобы ўчастковым камісіям. Першай, каго прымусова выдалілі з выбарчага ўчастку, стала Антаніна Піванос, назіральніца на ўчастку №20 Кастрычніцкага раёну ў Віцебску. Праз 40 хвілін ад пачатку галасаваньня яна зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку ходзіць дырэктар школы №11 — пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт, а дырэктар школы цалкам законна “садзейнічае выбарчаму працэсу”
Між тым з участкаў не выдалялі нават тых, хто паводзіць сябе не зусім адэкватна, падкрэсьлівае назіральніца, якая працуе на выбарчым участку ў віцебскай сярэдняй школе №28:
Партрэт Лукашэнкі — індульгенцыя для хулігана?
"Прыйшоў нейкі чалавек з партрэтам Лукашэнкі, з гербам, пачаў нешта крычаць, патрабаваць ад камісіі нейкіх подпісаў… Міліцыянт сказаў, што ня будзе на гэта рэагаваць, пакуль яму не загадае старшыня камісіі. Такое ўражаньне, што ён тут вартуе назіральнікаў".
Выбарцаў заваблівалі на ўчасткі для галасаваньня старым правераным спосабам — наяўнасьцю крыху таньнейшых прадуктаў і разьліўным алькаголем. Яго ўжываюць тут жа, хаця большасьць участкаў месьціцца ў школах ды іншых навучальных установах. Канцэрты і выставы папулярнасьцю ў выбаршчыкаў не карысталіся.
Выбары паводле старога сцэнару
Праваабаронцы Берасьця адзначаюць, што істотнай розьніцы ў тым, як праводзіліся мінулыя прэзыдэнцкія выбары і сёлетнія — не назіраецца.
Праваабаронца незарэгістраванай арганізацыі "Берасьцейская Вясна" Уладзімер Вялічкін кажа, што выбары сёлета нельга назваць празрыстымі і дэмакратычнымі. Мінулыя выбары не былі прызнанымі, варта чакаць і зараз такога выніку:
"Вялікая розьніцы паміж мінулымі выбарамі і зараз я ня бачу. Як тады былі затрыманьні, так і зараз. Што тычыцца датэрміновага галасаваньня, то ў мяне вялікія сумневы да таго, што галасы 23% прагаласаваўшых датэрмінова будуць палічаны чэсна, а не сфальшаваныя".
Датэрміновае галасаваньне, паводле праваабаронцаў, найбольшая магчымасьць для фальсыфікацый, кажа праваабаронца БХК Ганна Канюс. Паводле яе словаў, на ўчастках як падчас папярэдняга галасаваньня, так і ў асноўны дзень быў зафіксаваны шэраг парушэньняў:
"Не падача інфармацыі па колькасьці прагаласаваўшых за кожны дзень. Не падача інфармацыі пра агульную колькасьць выбаршчыкаў. Адсутнасьць гарантыі захоўваньня скрыняў для галасаваньня".
"Ня варта спадзявацца на сапраўдны падлік галасоў"
Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў ЦВК. Ён адзначае, што лічбы назіральнікаў істотна розьняцца ад афіцыйных лічбаў камісіі:
"Паводле выніковага пратаколу, на выбарчым участку №31 у Баранавічах прагаласавала на датэрміновым галасаваньні 43,74% выбаршчыкаў. Выбарчы ўчастак №44 — 43,6%. Выбарчы ўчастак №48 — 37,5%. Прычым людзей заганялі прымусова на выбары".
Ігар Маслоўскі, сябра БХК, адзначае, што як і падчас мінулых выбараў, так і зараз, нягледзячы на абяцаньні ўладаў правесьці выбары дэмакратычна, ня варта спадзявацца на сапраўдны падлік галасоў:
"Фактычна, мы бачым сцэнар, які выкарыстоўваўся падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Як і тады, забясьпечваліся лічбы датэрмінова прагаласаваўшых людзей, затрыманьні. Усё паказвае, што нічога не зьмянілася".
Пяцёра назіральнікаў пазбаўленыя акрэдытацыі
Музыкай, буфэтамі з алькаголем і таннымі харчамі заваблівалі выбарцаў на галасаваньне на Магілёўшчыне. Наш карэспандэнт наведаў адзін з выбарчых участкаў у спальным раёне абласнога цэнтру.
Магілёўскі мікрараён “Казіміраўка”. Адна з цэнтральных тутэйшых вуліц названая імем Кастуся Каліноўскага. Два выбарчыя ўчасткі знаходзяцца ў сярэдняй школе №19. На яе падворку таўкуцца купкамі выбарцы. Абменьваюцца ўражаньнямі ад галасаваньня. Людзі сталага веку не хаваюць, што галасавалі за дзейнага прэзыдэнта.
“Ён прабіў у Расеі і газ, і нафту. І ўсё будзе на таньнейшых цэнах. Дэвальвацыі рубля ня будзе пакуль. У далейшым, можа, й будзе яму замена, аднак цяпер мы лічым, што павінен ён быць прэзыдэнтам. Усё астатняе — пустазвонства”, — заяўляе адна жанчына.
За альтэрнатыву галасуюць маладзейшыя выбарцы. За каго менавіта ня кажуць. Галасавалі “за свабоду” — абстрактна патлумачыла свой выбар маладзіца, якая прыйшла на ўчастак з мужам і чатырохгадовай дачкой.
“У нас дабіцца праўды, калі ты просты чалавек, для сябе ці за сябе цяжка. У нас культ асобы нейкі пайшоў. Спадзяемся на свабоду. На што яшчэ спадзявацца?”
"Мы засталіся бяз выбару"
Былі й такія выбарцы, якім не ўдалося прагаласаваць. У аднаго зь іх пытаюся — чаму?
“Мяне не было ў сьпісах. У мяне прапіска ў Менскай вобласьці. Мы афіцыйна здымаем кватэру ў Магілёве й зарэгістраваныя ў горадзе. Мы маглі датэрмінова прагаласаваць, але нам не паведамілі. Так што, я й мая жонка засталіся бяз выбару”.
"Цеснату на ўчастках стварыў буфэт"
У самой школе тлумна. Два буфэты поўныя людзей. Між імі — развал з каўбасамі. За імі — чарга. Харчы таньнейшыя, чым у крамах. Нацэнка мінімальная, заяўляюць гандляркі.
На 81-м выбарчым участку чарга за бюлетэнямі і ў кабіны. Гутару са старшынём камісіі Тацянай Апекуновай:
“Умовы ў нас сьцясьнёныя, вы ж бачыце. Таму для такіх выбараў трэба мяняць памяшканьне. Я такую выснову зрабіла. Яўка ў нас высокая. У нас трынаццаць назіральнікаў. Была заўвага ад іх, што ім дрэнна відаць скрыню. Але ж мы найперш працуем для выбарцаў, і ім павінны стварыць аптымальныя ўмовы”.
Назіральнік ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валер Шабуня пацьвердзіў, што ягонае месцы непрыдатнае, каб пільнаваць працэс галасаваньня. На скаргу ён не атрымаў адказу ад камісіі:
“Не відаць скрыняў для галасаваньня, асабліва, калі людзі зьбіраюцца. Кабінаў для галасаваньня зусім я ня бачу. Паводле закону, я мушу іх бачыць. Яшчэ раніцай тут стаяла елачка, во гэтая прыгожая, і я ня бачыў, што рабілася перад сталом камісіі”.
Валера Шабуню за ягоную скаргу ня выдалілі з участку. А вось пяці ягоным калегам на іншых участках пашанцавала меней. За пратэсты іх пазбавілі назіральніцкай акрэдытацыі. Што да праўладных назіральнікаў, то некаторыя зь іх ужо пасьпелі напісаць падзяку камісіям за добрую арганізацыю выбарчага працэсу.
Праз шчыліну ў скрыні для галасаваньня можна ўкінуць пачак бюлетэняў"
На Гарадзеншчыне ў асноўны дзень выбараў назіралася высокая актыўнасьць выбарцаў, а назіральнікі на ўчастках адзначалі і шматлікія парушэньні.
Першыя паведамленьні аб парушэньні выбарчага заканадаўства зьявіліся раніцай, калі на участку № 91 у Горадні назіральнікі заўважылі, што ў пратаколе аб датэрміновым галасаваньні запісана прыкладна на сто выбарцаў болей, чым насамрэч прагаласавала.
Падобная інфармацыя прыйшла і з гораду Сьвіслач. Кажа каардынатар незалежнага назіраньня Віктар Сазонаў:
Сазонаў: “Самае грубае парушэньне — гэта ў Сьвіслачы на адным з участкаў не супадаюць лічбы прагаласаваkых датэрмінова ў назіральнікаў з тымі, якія афіцыйна запісаны ў пратаколе. Яны розьняцца на 88 галасоў, што практычна на невялікім участку складае амаль 10% ад усіх выбарцаў”.
Амаль паўсюдна ў рэгіёне назіральнікі адзначаюць непадрыхтаванасьць камісій. Асаблівая ўвага зьвярталася на скрыні для галасаваньня, якія чамусьці можна лёгка раскруціць, яны дрэнна апячатаныя і г.д. З такой заўвагай патэлефанаваў да назіральнікаў у Горадню звычайны выбарца з Воранава. Аказалася, што на ягоную заўвагу не рэагавалі на месцы ні старшыня камісіі, ні назіральнікі, якія прысутнічалі на ўчастку.
Спадар: “Падыходжу да скрыні для галасаваньня, а ў ёй вельмі слаба прымацаванае верхняе вечка, прычым так, што туды можна засунуць ня толькі адзін бюлетэнь, а цэлы пачак — вялікая шчыліна”.
На скаргі няма адказаў
У Слоніме каардынатар назіральнікаў Іван Шэга адзначае таксама высокую актыўнасьць выбарцаў, але яго найбольш турбуе стаўленьне старшыняў камісій да назіральнікаў.
Шэга: “Заявы загадзя пісаліся аб тым, каб на паседжаньнях камісій прынялі рашэньне аб тым, як будзе весьціся падлік галасоў, каб потым нас не штурхалі. Але ніхто ніякіх адказаў нам не дае”.
"За будучыню галасавалі, за новага прэзыдэнта"
У Горадні на выбарчых участках таксама было шматлюдна. Традыцыйна на ўчастках ладзіліся канцэрты, і працавалі буфэты. За што людзі, якія выходзілі з участкаў, аддавалі свае галасы?
Спадар: “Я галасаваў за спакойнае жыцьцё і за дабрабыт, за парадак і за стабільнасьць…”
Спадарыня: “За будучыню галасавалі, за новага прэзыдэнта. Будучыня нашых дзяцей павінна быць лепшым, чым нашае”.
Спадар: “Я галасаваў супраць усіх, бо ня бачыў вартага кандыдата. І цяперашні мяне не задавальняе. А ў нас тут ні пра воднага кандыдата нічога даведацца немагчыма было…”.
Спадарыня: “За надзею галасавала, што хоць нешта можа зьмяніцца. Павінна ж хоць нешта быць новае, бо калі ніколі нічога не зьмяняць, то як мы даведаемся, як можа быць нешта лепшае”.
Меншчына
Парушальнік плача ў пракуратуры
На тэрыторыі Меншчыны — 1085 участкаў для галасаваньня. Намесьнік старшыні АГП Уладзімер Малярчук, які працуе ў Вілейскай выбарчай акрузе, паведаміў, што зараз пракуратура раёну высьвятляе прычыны грубага фальшаваньня падчас галасаваньня:
«Да жанчыны з камісіі падышла незнаёмая мне жанчына і перадала кніжку. А ў кніжцы — чужы пашпарт. Пасьля падыходзілі іншыя людзі і паўтаралі тое ж. Адбывалася відавочнае фальшаваньне. Я вымушаны быў зьвярнуцца ў пракуратуру. Напісаў заяву. Пракурор пачаў расьсьледаваньне. Вось жанчына і пралівае зараз кракадзілавы сьлёзы».
У Слуцку назіральніца Зінаіда Цімошык толькі сёньня выкрыла 8 парушэньняў у працэсе галасаваньня. Пасьля гэтага ёй засланілі скрыню для галасаваньня. Спадарыня Зінаіда ўдакладняе:
«Парушэньне паводле 13-га артыкула Выбарчага кодэксу. Спачатку я зрабіла заўвагу старшыні камісіі, а затым напісала скаргу ў тэрытарыяльную камісію.Урэшце склалі па гэтым парушэньні акт».
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Хворыя галасавалі за ЛукашэнкуАсноўнае галасаваньне на Гомельшчыне выглядае зьнешне прыстойна. Людзі прыходзяць на ўчасткі, галасуюць, наведваюць сьвяточныя кірмашы, якія разгорнутыя ў будынках, дзе ідзе галасаваньне.
Вось фрагмэнт гутаркі раніцай на 17-м выбарчым участку ў абласным цэнтры За што галасавалі людзі сталага ўзросту?
Спадарыня Валянціна: “За перамены, за новага маладога прэзыдэнта!”. Хочацца ўжо бачыць новую асобу, новы твар — маладога, прыгожага, разумнага. Пэнсіянэрам пара ўжо дома сядзець”.
Падчас галасаваньня ў рэгіёне губляліся людзі
Хаду галасаваньня парушалі трывожныя паведамленьні. Уранку міліцыянты затрымалі гомельскага грамадзкага актывіста Юрыя Захаранку, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Спадар Захаранка выпраўляўся ў Менск, але апынуўся…у ізалятары.
Пасьля поўдня Захаранку прывезьлі на выбарчы ўчастак №13 два міліцыянты. Ён быў без кайданкоў, толькі з абодвух бакоў — па міліцыянце. Пад аховай актывіст і галасаваў.
Блізу 14 гадзінаў зьнік Валер Сьляпухін, давераная асоба Ўладзімера Някляева ў рэгіёне. Пазьней высьветлілі, што і яго затрымалі нібыта за лаянку.
Напярэдадні міліцыянты затрымалі й зьмясьцілі ў ізалятар нібыта за лаянку Юрыя Клімовіча, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.
У Калінкавічах ДАІ завярнула прыватную аўтамашыну, у якой ехала ў Менск мясцовая актывістка, сябра АГП Людміла Краснасельская.
Тым часам на закрытых выбарчых участках, найперш у шпіталях, ужо правялі галасаваньне й нават пасьпелі падлічыць галасы. Да стала, на якім лічыліся бюлетэні, кіраўнікі камісіі нікога не дапускалі
Апавядае Іван Лаўрэнаў, назіральнік на ўчастку №49, які месьціцца ў гарадзкім шпіталі №1 у мікрараёне “Гомсельмашу”:
“Бюлетэняў не паказвалі, лічылі ціха. Я спрабаваў падысьці да стала, старшыня камісіі адганяў мяне”.
Паводле назіральніка, на ўчастку было 245 выбарцаў. Але паводле падлікаў, іх стала на дзесяць болей — 255:
“Адкуль узяліся – невядома”
Камісія абвясьціла вынікі галасаваньня ў шпіталі. За Лукашэнку прагаласавалі 241 чалавек, за Саньнікава — 7, за Кастусёва — 4, за Рымашэўскага — 1.
ВІЦЕБШЧЫНА
Міліцыя шантажуе бацьку і яго непаўналетняга сына На Віцебшчыне 19-га сьнежня актывістаў таксама затрымлівала міліцыя.
На выезьдзе з райцэнтру Мёры затрымалі машыну, у якой ехалі трое прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага. Кіроўца Багуслаў Мацук, давераная асоба кандыдата паведаміў, што толькі два тыдні таму, як прайшоў тэхагляд, і з машынай усё было нармальна. Таму прэтэнзіі супрацоўнікаў ДАІ расцэньвае проста як падставу, каб не дазволіць яму трапіць у Менск.
Траіх полацкіх актывістаў высадзілі ўжо з маршрутнай таксоўкі. Яўген Парчынскі (давераная асоба Міколы Статкевіча), Мікалай Шахноўскі і Сяргей Чабатароў (прыхільнікі Ўладзімера Някляева), спрабавалі выехаць у Менск, але актывістаў даставілі ў пастарунак быццам бы "для высьвятленьня" асобы. Праз паўгадзіны спадары Шахноўскі і Парчынскі былі выпушчаны без складаньня пратаколаў, але і без усялякіх тлумачэньняў. Пазьней адпусьцілі і спадара Чабатарова.
Віцебскі актывіст кампаніі “Гавары праўду!”, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч трапіў у пастарунак разам з непаўналетнім сынам Дзянісам. Абодвух затрымалі на аўтавакзале, калі яны зьбіраліся сесьці ў аўтобус, расказаў Сяргей Парсюкевіч:
"Аўтобус падышоў, і мяне забралі. Сказалі, што паўгадзіны таму было зьдзейсьнена забойства, і мы зь Дзянісам падыходзім пад арыенціроўку. Праўда, дзяжурны ў РАУС ні пра якое забойства ня чуў, і апэратыўная група нічога пра забойства ня чула".
З Чыгуначнага райаддзелу Сяргея Парсюкевіча з сынам перавезьлі ў Кастрычніцкі. Там высьветлілася, што іх падазраюць ужо не ў забойстве, а ў крадзяжы. Урэшце сталі высьветляць, хто іх затрымліваў — бо падставаў для затрыманьня фактычна не было.
Выкрыты факт укідваньня скрутку бюлетэняў
Віцебская вобласьць апынулася ў лідэрах па колькасьці тых, хто прагаласаваў, прычым, паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль 36% жыхароў прагаласавалі датэрмінова.
Зрэшты, колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых на тых участках, дзе ёсьць незалежныя назіральнікі, і дзе іх няма, даволі істотна адрозьніваецца, гаворыць актывіст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігар Казьмярчак з Воршы:
"На тых участках, дзе былі назіральнікі — 27% прагаласавала, а на тых, дзе няма — каля 32,9%. Нашы назіральнікі зафіксавалі наступныя парушэньні: на двух участках мінулай ноччу ўскрываліся скрыні для галасаваньня. Гэта ўчастак №4, дзе пячатка перамясьцілася на некалькі сантымэтраў, і ўчастак №58, дзе таксама за ноч зь пячаткай адбылася эвалюцыя.
Назіральнікі Міхась Новікаў і Яўген Апяценак зафіксавалі на выбарчым участку №22 у Наваполацку факт укідваньня вялікай колькасьці бюлетэняў адной асобай. Паводле складзенага акту, колькасьць бюлетэняў у скрутку была ня менш як 15 штук".
Пабочнага чыноўніка пакінулі, а назіральніка — выгналі
Пільнасьць асобных назіральнікаў не даспадобы ўчастковым камісіям. Першай, каго прымусова выдалілі з выбарчага ўчастку, стала Антаніна Піванос, назіральніца на ўчастку №20 Кастрычніцкага раёну ў Віцебску. Праз 40 хвілін ад пачатку галасаваньня яна зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку ходзіць дырэктар школы №11 — пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт, а дырэктар школы цалкам законна “садзейнічае выбарчаму працэсу”
Між тым з участкаў не выдалялі нават тых, хто паводзіць сябе не зусім адэкватна, падкрэсьлівае назіральніца, якая працуе на выбарчым участку ў віцебскай сярэдняй школе №28:
Партрэт Лукашэнкі — індульгенцыя для хулігана?
"Прыйшоў нейкі чалавек з партрэтам Лукашэнкі, з гербам, пачаў нешта крычаць, патрабаваць ад камісіі нейкіх подпісаў… Міліцыянт сказаў, што ня будзе на гэта рэагаваць, пакуль яму не загадае старшыня камісіі. Такое ўражаньне, што ён тут вартуе назіральнікаў".
Выбарцаў заваблівалі на ўчасткі для галасаваньня старым правераным спосабам — наяўнасьцю крыху таньнейшых прадуктаў і разьліўным алькаголем. Яго ўжываюць тут жа, хаця большасьць участкаў месьціцца ў школах ды іншых навучальных установах. Канцэрты і выставы папулярнасьцю ў выбаршчыкаў не карысталіся.
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Выбары паводле старога сцэнару
Праваабаронцы Берасьця адзначаюць, што істотнай розьніцы ў тым, як праводзіліся мінулыя прэзыдэнцкія выбары і сёлетнія — не назіраецца.
Праваабаронца незарэгістраванай арганізацыі "Берасьцейская Вясна" Уладзімер Вялічкін кажа, што выбары сёлета нельга назваць празрыстымі і дэмакратычнымі. Мінулыя выбары не былі прызнанымі, варта чакаць і зараз такога выніку:
"Вялікая розьніцы паміж мінулымі выбарамі і зараз я ня бачу. Як тады былі затрыманьні, так і зараз. Што тычыцца датэрміновага галасаваньня, то ў мяне вялікія сумневы да таго, што галасы 23% прагаласаваўшых датэрмінова будуць палічаны чэсна, а не сфальшаваныя".
Датэрміновае галасаваньне, паводле праваабаронцаў, найбольшая магчымасьць для фальсыфікацый, кажа праваабаронца БХК Ганна Канюс. Паводле яе словаў, на ўчастках як падчас папярэдняга галасаваньня, так і ў асноўны дзень быў зафіксаваны шэраг парушэньняў:
"Не падача інфармацыі па колькасьці прагаласаваўшых за кожны дзень. Не падача інфармацыі пра агульную колькасьць выбаршчыкаў. Адсутнасьць гарантыі захоўваньня скрыняў для галасаваньня".
"Ня варта спадзявацца на сапраўдны падлік галасоў"
Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў ЦВК. Ён адзначае, што лічбы назіральнікаў істотна розьняцца ад афіцыйных лічбаў камісіі:
"Паводле выніковага пратаколу, на выбарчым участку №31 у Баранавічах прагаласавала на датэрміновым галасаваньні 43,74% выбаршчыкаў. Выбарчы ўчастак №44 — 43,6%. Выбарчы ўчастак №48 — 37,5%. Прычым людзей заганялі прымусова на выбары".
Ігар Маслоўскі, сябра БХК, адзначае, што як і падчас мінулых выбараў, так і зараз, нягледзячы на абяцаньні ўладаў правесьці выбары дэмакратычна, ня варта спадзявацца на сапраўдны падлік галасоў:
"Фактычна, мы бачым сцэнар, які выкарыстоўваўся падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Як і тады, забясьпечваліся лічбы датэрмінова прагаласаваўшых людзей, затрыманьні. Усё паказвае, што нічога не зьмянілася".
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Пяцёра назіральнікаў пазбаўленыя акрэдытацыі
Музыкай, буфэтамі з алькаголем і таннымі харчамі заваблівалі выбарцаў на галасаваньне на Магілёўшчыне. Наш карэспандэнт наведаў адзін з выбарчых участкаў у спальным раёне абласнога цэнтру.
Магілёўскі мікрараён “Казіміраўка”. Адна з цэнтральных тутэйшых вуліц названая імем Кастуся Каліноўскага. Два выбарчыя ўчасткі знаходзяцца ў сярэдняй школе №19. На яе падворку таўкуцца купкамі выбарцы. Абменьваюцца ўражаньнямі ад галасаваньня. Людзі сталага веку не хаваюць, што галасавалі за дзейнага прэзыдэнта.
У далейшым, можа, й будзе яму замена, аднак цяпер мы лічым, што павінен ён быць прэзыдэнтам
За альтэрнатыву галасуюць маладзейшыя выбарцы. За каго менавіта ня кажуць. Галасавалі “за свабоду” — абстрактна патлумачыла свой выбар маладзіца, якая прыйшла на ўчастак з мужам і чатырохгадовай дачкой.
“У нас дабіцца праўды, калі ты просты чалавек, для сябе ці за сябе цяжка. У нас культ асобы нейкі пайшоў. Спадзяемся на свабоду. На што яшчэ спадзявацца?”
"Мы засталіся бяз выбару"
Былі й такія выбарцы, якім не ўдалося прагаласаваць. У аднаго зь іх пытаюся — чаму?
“Мяне не было ў сьпісах. У мяне прапіска ў Менскай вобласьці. Мы афіцыйна здымаем кватэру ў Магілёве й зарэгістраваныя ў горадзе. Мы маглі датэрмінова прагаласаваць, але нам не паведамілі. Так што, я й мая жонка засталіся бяз выбару”.
"Цеснату на ўчастках стварыў буфэт"
У самой школе тлумна. Два буфэты поўныя людзей. Між імі — развал з каўбасамі. За імі — чарга. Харчы таньнейшыя, чым у крамах. Нацэнка мінімальная, заяўляюць гандляркі.
На 81-м выбарчым участку чарга за бюлетэнямі і ў кабіны. Гутару са старшынём камісіі Тацянай Апекуновай:
“Умовы ў нас сьцясьнёныя, вы ж бачыце. Таму для такіх выбараў трэба мяняць памяшканьне. Я такую выснову зрабіла. Яўка ў нас высокая. У нас трынаццаць назіральнікаў. Была заўвага ад іх, што ім дрэнна відаць скрыню. Але ж мы найперш працуем для выбарцаў, і ім павінны стварыць аптымальныя ўмовы”.
Назіральнік ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валер Шабуня пацьвердзіў, што ягонае месцы непрыдатнае, каб пільнаваць працэс галасаваньня. На скаргу ён не атрымаў адказу ад камісіі:
“Не відаць скрыняў для галасаваньня, асабліва, калі людзі зьбіраюцца. Кабінаў для галасаваньня зусім я ня бачу. Паводле закону, я мушу іх бачыць. Яшчэ раніцай тут стаяла елачка, во гэтая прыгожая, і я ня бачыў, што рабілася перад сталом камісіі”.
Валера Шабуню за ягоную скаргу ня выдалілі з участку. А вось пяці ягоным калегам на іншых участках пашанцавала меней. За пратэсты іх пазбавілі назіральніцкай акрэдытацыі. Што да праўладных назіральнікаў, то некаторыя зь іх ужо пасьпелі напісаць падзяку камісіям за добрую арганізацыю выбарчага працэсу.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Праз шчыліну ў скрыні для галасаваньня можна ўкінуць пачак бюлетэняў"
На Гарадзеншчыне ў асноўны дзень выбараў назіралася высокая актыўнасьць выбарцаў, а назіральнікі на ўчастках адзначалі і шматлікія парушэньні.
Першыя паведамленьні аб парушэньні выбарчага заканадаўства зьявіліся раніцай, калі на участку № 91 у Горадні назіральнікі заўважылі, што ў пратаколе аб датэрміновым галасаваньні запісана прыкладна на сто выбарцаў болей, чым насамрэч прагаласавала.
Падобная інфармацыя прыйшла і з гораду Сьвіслач. Кажа каардынатар незалежнага назіраньня Віктар Сазонаў:
Сазонаў: “Самае грубае парушэньне — гэта ў Сьвіслачы на адным з участкаў не супадаюць лічбы прагаласаваkых датэрмінова ў назіральнікаў з тымі, якія афіцыйна запісаны ў пратаколе. Яны розьняцца на 88 галасоў, што практычна на невялікім участку складае амаль 10% ад усіх выбарцаў”.
Амаль паўсюдна ў рэгіёне назіральнікі адзначаюць непадрыхтаванасьць камісій. Асаблівая ўвага зьвярталася на скрыні для галасаваньня, якія чамусьці можна лёгка раскруціць, яны дрэнна апячатаныя і г.д. З такой заўвагай патэлефанаваў да назіральнікаў у Горадню звычайны выбарца з Воранава. Аказалася, што на ягоную заўвагу не рэагавалі на месцы ні старшыня камісіі, ні назіральнікі, якія прысутнічалі на ўчастку.
Спадар: “Падыходжу да скрыні для галасаваньня, а ў ёй вельмі слаба прымацаванае верхняе вечка, прычым так, што туды можна засунуць ня толькі адзін бюлетэнь, а цэлы пачак — вялікая шчыліна”.
На скаргі няма адказаў
У Слоніме каардынатар назіральнікаў Іван Шэга адзначае таксама высокую актыўнасьць выбарцаў, але яго найбольш турбуе стаўленьне старшыняў камісій да назіральнікаў.
Шэга: “Заявы загадзя пісаліся аб тым, каб на паседжаньнях камісій прынялі рашэньне аб тым, як будзе весьціся падлік галасоў, каб потым нас не штурхалі. Але ніхто ніякіх адказаў нам не дае”.
"За будучыню галасавалі, за новага прэзыдэнта"
За будучыню галасавалі, за новага прэзыдэнта