У Менску ўчастковая камісія адмовілася дапусьціць назіральніка да галасаваньня, нягледзячы на рэкамэндацыю ЦВК
Участковая камісія №22 Цэнтральнага раёну, якая месьціцца ва ўнівэрсытэце імя Ф. Скарыны і якую ачольвае прарэктар у выхаваўчай працы і ідэалёгіі, не дапусьціла сёньня да назіраньня актывіста руху “За свабоду” Ўладзімера Анфілава.
Назіральніка выдалілі з участка яшчэ ў першы дзень – за тое, што ён сфатаграфаваў на мабільны тэлефон апячатаную скрыню для датэрміновага галасаваньня.
Рэагуючы на пададзеную з гэтай нагоды скаргу ў ЦВК, Лідзія Ярмошына рэкамэндавала ўчастковай камісіі аднавіць Анфілаву акрэдытацыю назіральніка.
Анфілаў: “Камісія перад пачаткам сёньняшняга галасаваньня правяла паседжаньне й палічыла немэтазгодным аднаўляць мяне ў якасьці назіральніка ў асноўны дзень галасаваньня”.
Як паведамляюць акрэдытаваныя назіральнікі кампаніі “За справядлівыявыбары”, на ўчастку №22 датэрмінова прагаласавалі 70,7% выбарцаў. Калі назіральнікі прышлі сёньня раніцай ва ўнівэрсытэт, у памяшканьні, дзе знаходзілася скрыня зь бюлетэнямі датэрміновага галасаваньня, працавала прыбіральшчыца. Міліцыянт тлумачыў назіральнікам, што нічога супрацьзаконнага ў памяшканьні не адбывалася. Назіральнікі склалі акт, у якім адлюстравалі сытуацыю на пачатак асноўнага дня галасаваньня.
У Савецкім раёне на участку №49, дзе пераважна галасуюць студэнты гандлёва-эканамічнага унівэрсітэту, на пачатак сёньняшняга дня значылася 38% прагаласавалых.
Назіральніка выдалілі з участка яшчэ ў першы дзень – за тое, што ён сфатаграфаваў на мабільны тэлефон апячатаную скрыню для датэрміновага галасаваньня.
Рэагуючы на пададзеную з гэтай нагоды скаргу ў ЦВК, Лідзія Ярмошына рэкамэндавала ўчастковай камісіі аднавіць Анфілаву акрэдытацыю назіральніка.
Анфілаў: “Камісія перад пачаткам сёньняшняга галасаваньня правяла паседжаньне й палічыла немэтазгодным аднаўляць мяне ў якасьці назіральніка ў асноўны дзень галасаваньня”.
Як паведамляюць акрэдытаваныя назіральнікі кампаніі “За справядлівыя
Лідзія Ярмошына рэкамэндавала ўчастковай камісіі аднавіць Анфілаву акрэдытацыю назіральніка
У Савецкім раёне на участку №49, дзе пераважна галасуюць студэнты гандлёва-эканамічнага унівэрсітэту, на пачатак сёньняшняга дня значылася 38% прагаласавалых.