Чудакоў прапануе Беларусі швэдзкую мадэль выбараў

Загадчык катэдры Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Міхаіл Чудакоў лічыць, што выбарчая мадэль Швэцыі блізкая для Беларусі.

"Швэцыя блізкая нам па мэнталітэце і знаходзіцца ня так далёка. Мы маглі б пераняць ад яе некаторыя карысныя рэчы", — заявіў Чудакоў.

"Напрыклад, у Швэцыі любяць датэрміновае галасаваньне. У ім удзельнічае 1/3 выбарцаў. Аднак там датэрміновае галасаваньне праводзіцца на пошце, якая лічыцца дзяржаўнай установай. І там ні ў каго не ўзьнікае пытаньняў наконт праўдзівасьці датэрміновага галасаваньня", — дадаў Міхаіл Чудакоў.