Такую выснову робяць аглядальнікі ўплывовых нямецкіх, швайцарскіх і аўстрыйскіх СМІ.
Як піша аўстрыйскае выданьне “Oberösterreichische Nachrichten”, ўсё сьведчыць пра тое, што заўтра на прэзыдэнцкіх выбарах кіраўнік, якога называюць “апошнім дыктатарам Эўропы”, пераможа зноў. Апазыцыйных палітыкаў упершыню не перасьледавалі перад выбарамі. Перамогу на выбарах Лукашэнка забясьпечыў сябе праз ціск на апазыцыю з дапамогай спэцслужбаў, праз абавязковае прымусовае галасаваньне супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і адсутнасьць кантролю. Не бяз крытыкі з боку Захаду адбыліся пэўныя зьмены, аднак, як і раней, апазыцыя можа кантраляваць на выбарах толькі 5% з 7500 выбарчых участкаў у Беларусі.
Як адзначае швайцарскае выданьне Neue Zuercher Zeitung, нягледзячы на тое, што ўпершыню апазыцыйныя апанэнты Лукашэнкі змаглі адкрыта сказаць, што хацелі нават па нацыянальным тэлебачаньні, нішто не ўказвае на тое, што Лукашэнка ў нядзелю зьбіраецца бегчы на сваім прыватным самалёце да свайго сябра Чавэса ў Вэнэсуэлу, а народ будзе лікаваць на вуліцах у сувязі з канцом дыктатуры.
Аўтар артыкулу са спасылкай на незалежных экспэртаў выказвае меркаваньне, што Лукашэнка на чарговых выбарах атрымае пераважную большасьць галасоў. Бо па-за межамі гарадзкіх элітаў, ён, нягледзячы на сваю дрэнную міжнародную рэпутацыю, любімы як "бацька нацыі". Нягледзячы на глябальны крызіс, які, у тым ліку, закрануў і Беларусь, Лукашэнка зьяўляецца для многіх у краіне гарантам пэўнай эканамічнай стабільнасьці.
Як піша нямецкая Frankfurter Allgemeine, “Лукашэнка паклапаціўся пра ўсё”. Напрыклад, усё сьведчыць пра тое, што дзейны беларускі прэзыдэнт пагадзіўся з Масквой. А гэта азначае, што “Крэмль дасьць згоду на тое, каб Беларусь, магчыма, ужо да пачатку 2011 году ізноў атрымлівала танную нафту. Зразумела, каб беларусы атрымалі нафту як мага раней, прэзыдэнту давядзецца ўжо ў бліжэйшыя дні ратыфікаваць дакумэнты па Мытным саюзе. Лукашэнка і яго расейскі калега Дзьмітры Мядзьведзеў ахарактарызавалі сваю нядаўнюю сустрэчу як "перазагрузку" усходнеславянскіх брацкіх дачыненьняў.
Аляксандр Лукашэнка можа спакойна плянаваць свой 4-ы тэрмін на пасадзе прэзыдэнта яшчэ і таму, што яго канкурэнты ад апазыцыі разьяднаныя і слабыя. А таму можна нават дазволіць сабе заплюшчыць вочы на недазволеныя акцыі кандыдатаў у забароненых месцах – у той час як раней дэманстранты разганяліся адразу. Паводле задумы Лукашэнкі, піша выданьне, "апазыцыя прадэманструе беларусам сваю разьяднанасьць, у той жа час умацаваўшы Брусэль у ілюзіях адносна таго, што дыктатар у прынцыпе можа быць гатовы да дэмакратызацыі. Сёньня, калі з Масквой зноў удалося дамовіцца, у Лукашэнкі няма прычын праводзіць сапраўдныя рэформы ", піша Frankfurter Allgemeine.

нішто не ўказвае на тое, што Лукашэнка ў нядзелю зьбіраецца бегчы на сваім прыватным самалёце да свайго сябра Чавэса ў Вэнэсуэлу ...