Кандыдат на прэзыдэнта вырашыў ня ладзіць сходу для выбарцаў, а сустрэцца з актывістамі каля гарадзкой ратушы — у гэтым будынку зараз месьціцца краязнаўчы музэй.
Паводле Аляксея Міхалевіча, ён вырашыў не праводзіць сход у Віцебску таму, што на такія сходы зазвычай зьбіраецца мала людзей. Учора ў Полацку, каб сустрэцца з кандыдатам, сабралася ўсяго каля 40 чалавек. На заўвагу журналістаў пра тое, што ў Віцебску прыходзілі і па 250, і па 300, спадар Міхалевіч заўважыў: «Значыць, была добрая падрыхтоўка».
Аляксей Міхалевіч заплаціў за 20 квіткоў у краязнаўчы музэй і прапанаваў аднадумцам ды журналістам паглядзець экспазыцыю «Старажытны Віцебск». У музэйнай залі ён распавёў, чаму менавіта ў будынку ратушы вырашыў зладзіць гэтую імпрэзу: «Я зьяўляюся прыхільнікам гарадзкога самакіраваньня. І ратуша — гэта сымбаль мясцовага самакіраваньня. Я ўпэўнены, што самакіраваньне будзе на Беларусі хутчэй, чым мы думаем».
Над уваходам у залю была вывешана таблічка: «Фота- і відэаздымкі забаронены». Але адзін з журналістаў, якога на сустрэчу не запрашалі — карэспандэнт мясцовага дзяржаўнага тэлебачаньня — яўна парушаў забарону. Ён здымаў і кандыдата, і прысутных, нягледзячы на іхні пратэст. Іншыя журналісты вырашылі, што раз забарона — не для ўсіх, то і ім можна фатаграфаваць сустрэчу.
Музэйная наглядчыца выклікала дырэктара — паскардзілася, што наведнікі несанкцыявана фатаграфуюць. Дырэктар, адразу пазнаўшы Аляксея Міхалевіча, заявіў, што абласное тэлебачаньне мае права здымаць дзе заўгодна, а астатніх папрасіў пакінуць музэй і выказаў гатоўнасьць вярнуць грошы за квіткі — абы спыніць «недазволеную акцыю».
Давялося выйсьці на ганак, дзе актывістаў і кандыдата ўжо чакаў прадстаўнік мясцовай раённай адміністрацыі Іван Мацьвееў. Ён паказаў пасьведчаньне загадчыка ідэалягічнага аддзелу і заявіў, што сустракацца з кандыдатамі ў гэтым месцы не дазваляецца. На тое, каб разысьціся, прысутным далі 5 хвілін — потым спадар Мацьвееў гразіўся выклікаць міліцыю.
Усё, што адбывалася каля музэю, апэратар дзяржаўнага тэлебачаньня таксама здымаў на відэакамэру — аж пакуль Аляксей Міхалевіч з даверанымі асобамі не адышоўся мэтраў на 50.
Пасьля інцыдэнту ў музэі кандыдат наведаў віцебскі гарвыканкам. Паводле даверанай асобы кандыдата Тамары Карызны, сустрэлі іх добра: супрацоўнікі бралі агітацыйныя ўлёткі, задавалі шмат пытаньняў. А вось прайсьці па кабінэтах у аблвыканкаме Аляксея Міхалевіча не пусьцілі.
Кандыдат на прэзыдэнта наведаў і некалькі выбарчых участкаў. На ўчастку № 17 Кастрычніцкага раёну, які месьціцца ў гарадзкім Цэнтры культуры, Аляксей Міхалевіч выслухаў скаргі назіральнікаў, якіх практычна выдалілі з участку — загадалі назіраць з калідора, бо памяшканьне для галасаваньня дужа маленькае.
Кандыдат зрабіў свае захады, і цяпер камісія мусіць перасяляцца: з заўтрашняга дня яе перавядуць у фае, дзе назіральнікам дакладна хопіць месца.