Пра гэта вядомы расейска-беларускі журналіст, рэдактар аддзелу палітыкі маскоўскага часопісу “Огонёк” Павал Шарамет заявіў у інтэрвію расейскай службе карпарацыі “Голос Америки”, якая напярэдадні выбараў 19 сьнежня праводзіць сэрыю інтэрвію з кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы, а таксама зь вядомымі палітычнымі і грамадзкімі лідэрамі.
Адказваючы на пытаньне амэрыканскага журналіста аб тым, як ён ацэньвае стратэгію беларускай апазыцыі не вылучаць адзінага кандыдата, а ісьці на выбары шырокім фронтам, Павал Шарамет адзначыў:
”Гэтыя выбары зьяўляюцца сьведчаньнем слабасьці беларускай апазыцыі, як ніколі. Парадокс заключаецца ў тым, што насамрэч такім жа слабым ёсьць і Лукашэнка. Мабыць, гэта нейкі сазлучаны посуд, таму што замест таго, каб скарыстацца сытуацыяй — аб'яднацца і нанесьці нейкі кансалідаваны ўдар, беларуская апазыцыя знаходзіцца ў стане разьяднаньня”.
Як лічыць Павал Шарамет, у беларускай апазыцыі на сёньняшні дзень “ёсьць тры сур'ёзныя кандыдаты, пра якіх можна весьці гаворку: Някляеў, Саньнікаў і Раманчук. Але нават паміж імі няма адзінства. Астатнія ж шэсьць кандыдатаў — гэта неадказныя палітыкі. Яны паставілі свае асабістыя амбіцыі вышэй інтарэсаў грамадзтва, не адмовіўшыся ад выбараў”.
Паводле Шарамета, “тое, што цяпер няма адзінага кандыдата, — гэта толькі з-за праявы асабістых амбіцый асобных партыйных лідэраў, прычым нават тых, хто ў гэтых выбарах ня ўдзельнічае. Напрыклад, такім чалавекам зьяўляецца Аляксандар Мілінкевіч. Я абвінавачваю яго ў тым, што ён ледзь было не разваліў Беларускі народны фронт (БНФ) з-за сваіх амбіцый, а ў апошні момант адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Гэта таксама зьвязана з амбіцыямі лідэраў другога-трэцяга эшалёну, якіх дапусьцілі да ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі: Міхалевіча, Статкевіча, Кастусёва. У нас ёсьць сур'ёзныя сумневы ў тым, што яны ўвогуле сабралі 100 тысяч подпісаў. Справа ў тым, што цяперашняй уладзе гэта выгадна. Зарэгістраваўшы адразу дзевяць чалавек ад апазыцыі, улады размылі апазыцыйнае поле і пазбавілі яе магчымасьці стварыць адзіны каардынацыйны цэнтар”.
На пытаньне, якую карту, на яго погляд, на гэтых беларускіх выбарах разыграе Расея, Шарамет адказаў:
”Крэмль гэтым разам не падтрымлівае Лукашэнку. Аднак ён таксама не падтрымлівае нікога з прадстаўнікоў апазыцыі. Вельмі шмат было размоў пра прарасейскіх кандыдатах, але цяпер ужо ўсім цалкам відавочна, што Масква ані фінансава, ані палітычна, ані арганізацыйна ня ўдзельнічае ў беларускіх выбарах. Крэмль назірае і выкарыстоўвае слабасьць Лукашэнкі для дасягненьня сваіх тактычных мэтаў. Цяпер зразумела, што Крэмль будзе выкарыстоўваць фактар прызнаньня гэтых выбараў для таго, каб Лукашэнка падпісаў асноўныя дагаворы. Пасьля іх падпісаньня і пасьля таго, як гэтыя дамоўленасьці будуць увасоблены на практыцы, Расея зробіць, я спадзяюся, нейкія захады”.
Адказваючы на пытаньне амэрыканскага журналіста аб тым, як ён ацэньвае стратэгію беларускай апазыцыі не вылучаць адзінага кандыдата, а ісьці на выбары шырокім фронтам, Павал Шарамет адзначыў:
”Гэтыя выбары зьяўляюцца сьведчаньнем слабасьці беларускай апазыцыі, як ніколі. Парадокс заключаецца ў тым, што насамрэч такім жа слабым ёсьць і Лукашэнка. Мабыць, гэта нейкі сазлучаны посуд, таму што замест таго, каб скарыстацца сытуацыяй — аб'яднацца і нанесьці нейкі кансалідаваны ўдар, беларуская апазыцыя знаходзіцца ў стане разьяднаньня”.
Як лічыць Павал Шарамет, у беларускай апазыцыі на сёньняшні дзень “ёсьць тры сур'ёзныя кандыдаты, пра якіх можна весьці гаворку: Някляеў, Саньнікаў і Раманчук. Але нават паміж імі няма адзінства. Астатнія ж шэсьць кандыдатаў — гэта неадказныя палітыкі. Яны паставілі свае асабістыя амбіцыі вышэй інтарэсаў грамадзтва, не адмовіўшыся ад выбараў”.
Мабыць, гэта нейкі сазлучаны посуд, таму што замест таго, каб скарыстацца сытуацыяй — аб'яднацца і нанесьці нейкі кансалідаваны ўдар, беларуская апазыцыя знаходзіцца ў стане разьяднаньня