Аляксандар Мех абвясьціў конкурс на лепшую песьню для Плошчы

Алесь Мех

Дэмакратычны актывіст з Кобрыні (Берасьцейская вобласьць) Аляксандар Мех кажа, што мэта конкурсу — аб'яднаць людзей напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.

"Ужо ёсьць 5 тэкстаў і адзін аўдыёфайл. Людзі дасылаюць тэксты праз электронную пошту і электронныя паштоўкі", — кажа спадар Мех.

"Таксама я зьвярнуўся да кандыдатаў у прэзыдэнты падтрымаць гэтую акцыю, але ж адказу ад іх не было", — адзначае ініцыятар конкурсу.

"Прыз задаволіць пераможцу. Гэта будзе і матэрыяльная падтрымка", — абяцае Аляксандар Мех.

Песьня "За свабоду", дасланая на конкурс: