Двое сутак трымае галадоўку шматдзетная маці з Магілёва Натальля Шкадун. Адзінаццаць гадоў яна бясплённа дамагаецца для сваёй сям’і паляпшэньня жыльлёвых умоваў. Жанчына лічыць, што без радыкальных захадаў сытуацыі цяпер не зьмяніць.
У Натальлі Шкадун і яе мужа Пятра пяцёра дзяцей. Чацьвёра з іх непаўналетнія. Малодшыя ў сям’і сыны. Паўлу — 10 гадоў, Мікалаю — дванаццаць, Пятру — шаснаццаць. Дачцэ Ганьне — сямнаццаць гадоў. Старэйшай Надзеі — 28. Ёйнаму сыну Мікіту два з паловай гады. Усе яны жывуць у трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры.
Сёньня да галадоўкі маці далучылася й старэйшая дачка Надзея. Яе галадоўка аднадзённая.
«Калі інакш не атрымліваецца вырашыць пытаньне, трэба імкнуцца яго вырашыць усімі даступнымі мэтадамі, каб дагрукацца да ўлады. Нават галадаваньнем. На вайне ж усе мэтады прыдатныя».
Наступным галадоўнікам будзе сын Пётар. Ён, аднак, ня надта не ўхваляе ўчынак маці:
«Не люблю, калі хтосьці галадае ў маёй хаце. Памятаю, як бацька галадаў — гэта было дужа цяжка».
Зь перасьцярогаю да галадаваньня маці ставіцца і дачка Ганна:
«Я б не змагла галадаць, але паколькі нашы ўлады інакш не разумеюць, то трэба іх на месца ставіць. Да іх наагул нічога не даходзіць. Калі за адзінаццаць гадоў нічога не зрабілі, то мяркую наўрад ці да іх што дойдзе наагул. Але ж мама спадзяецца, што да іх усё ж нешта дойдзе».
Муж Пётар зазначае, што рашэньне пра галадоўку жонка прымала самастойна:
«Калі яна ня бачыць іншага выйсьця… Ну, што зь імі рабіць… Прэзыдэнт вось з трыбуны выступае: давайце дзяцей паболей. У Беларусі павінна быць трыццаць мільёнаў. А дзе ж яны будуць?».
Карэспандэнт: «Ці вы зьбіраецеся падтрымліваць галадоўку?»
Пётар: «Паглядзім. Мо, яны ў панядзелак што слушнае скажуць — абнадзейвальнае».
Пасьля двух дзён галадоўкі ў Натальлі Шкадун праблемаў са здароўем няма. Але як практыкуючы мэдык яна зазначае, што іх чакаць доўга не давядзецца, бо ў яе паніжаны ціск:
«Я гатовая пайсьці на любы варыянт, які рэальна прапануе ўлада. Пакуль што рэальных варыянтаў няма. Альбо закансэрваванае, альбо замарожанае будаўніцтва, альбо сацыяльныя варыянты. Галадаць я буду, пакуль не атрымаю канкрэтнага жытла. Спадзяюся, што сілаў хопіць. Псыхалягічна я так настроена».
На сацыяльнае жытло Натальля Шкадун не пагаджаецца, бо яго нельга перадаць у спадчыну дзецям. Сем гадоў спадарыня Шкадун адстаяла ў чарзе на будаўніцтва кватэры на льготных умовах. Аднак не наблізілася да сваёй мары — займець сабе асобны пакой і па пакоі дзецям. У цяперашняй кватэры ўсе пакоі застаўленыя ложкамі. Кватэру набылі за ўласныя сродкі на пачатку дзевяностых. Тады муж меў пасьпяховы бізнэс. Потым ён заняпаў. Цяпер сродкаў на сямейныя патрэбы нестае, на ўсім даводзіцца ашчаджаць, кажа Натальля Шкадун.
Натальлі Шкадун 51 год. У яе вышэйшая адукацыя. Яна ўладальніца ордэна маці й пасьведчаньня шматдзетнай сям’і. Ганаровы донар. Яе сям’я абыходзіцца без адраснай сацыяльнай дапамогі.