Гомельскія грамадзкія актывісты Ўладзімер Кацора й Васіль Палякоў дамагліся памяшканьня ў ДК «Фэстывальны», каб правесьці сёньня ўвечары сход выбарцаў дзеля агітацыі супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Выступоўца: «Мяне завуць Уладзімер Кацора. За сталом сядзіць Васіль Палякоў. Мы абодва ініцыятары правядзеньня сходу з мэтай агітацыі супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, з абмеркаваньнем ягоных асабістых палітычных і дзелавых якасьцяў».
На сход у доме культуры сабралася каля 200 чалавек. Прычым сярод іх былі й абаронцы дзейнага кіраўніка дзяржавы, якія выкрыквалі зь месца, задавалі «нязручныя» пытаньні. Тым ня менш арганізатарам сходу ўдалося цягам адведзеных дзьвюх гадзінаў выкласьці сваю пазыцыю наконт 16-гадовага праўленьня Аляксандра Лукашэнкі:
«Можна быць палітыкам год-два, можна заставацца ім усё жыцьцё. Але калі ты атрымаў такую ўладу, ты проста абавязаны стаць дзяржаўным дзеячам. Лукашэнка ім так і ня стаў, таму што ўсё ягонае жыцьцё — гэта барацьба за ўладу. Спачатку — каб яе атрымаць, а пасьля — каб яе захаваць. І гэта ўсё адбіваецца на ўсіх нас як на грамадзянах, адбіваецца на Беларусі, на стасунках з нашымі суседзямі».
Выступоўцаў — а з трыбуны сходу выступілі таксама старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, палітоляг зь Менску Сяргей Нікалюк — стараліся перакрычаць некаторыя з залі:
Маладзіца: «Я задаю пытаньне: вы тут усе супраць, усё ў нас кепска, жывём мы кепска. Я гляджу, усе тут вы адкормленыя (шум, сьвіст, воплескі, голас: „На сябе паглядзі!“). І я хачу задаць пытаньне і спытаць: вот вы кажаце — усё кепска, Лукашэнка кепскі. За каго мне галасаваць?»
Маладзіца яўна чакала нейкага ўказаньня, але выступоўцы заяўлялі, што сход ня мае на мэце даваць нейкія рэкамэндацыі. Ён дзеля таго, каб у Беларусі быў сапраўдны выбар, каб улада не прысвойвала сабе права прызначаць дэпутатаў, прэзыдэнта, не зважаючы на галасы выбарцаў.
У рэзалюцыі, прынятай на сходзе аднагалосна, заяўлена, што Аляксандар Лукашэнка, пачынаючы з 1999 году, «незаконна ўтрымлівае ўладу ў краіне й павінен сысьці», а Беларусь трэба вярнуць «на шлях дэмакратычнага разьвіцьця».
Незадоўга да сёньняшняга сходу старшыня Савецкай раённай камісіі па выбарах прэзыдэнта, ён жа намесьнік кіраўніка раённай адміністрацыі Мікалай Малы пісьмова паведаміў заяўнікам, што дзеля правядзеньня сходу ім трэба яшчэ зьвярнуцца па дазвол у гарвыканкам. Аднак арганізатары здолелі адстаяць сваё права на агітацыю супраць канкрэтнага кандыдата.
Васіль Палякоў: «Калі б з нашага боку была нейкая слабіна, гэты сход не адбыўся б. Уражвае тое, што сюды самастойна прыйшлі людзі, якія супраць уладаў, супраць дзейнага прэзыдэнта. Гэта крок да таго, каб наша грамадзтва разьнявольвалася й рабілася дэмакратычным».
Палітоляг Сяргей Нікалюк лічыць, што сход у Гомелі паказвае — Беларусь уваходзіць у новую перабудову:
«Лібэралізацыя — гэта ня нейкі там крок. Гэта — этап разьвіцьця цяперашняй сыстэмы. І этап гэты выкліканы тым, што ў краіне скончыліся рэсурсы. Іх трэба знайсьці, і ўлада будзе спрабаваць гэта зрабіць з дапамогай лібэралізацыі».