Сёньня ў Маскве на саміце кіраўнікоў краін АДКБ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пераняў старшынёўства ў гэтай арганізацыі ад Расеі. Ён заявіў, што Беларусь і пасьля выбараў будзе прыхільная прынцыпам супрацоўніцтва ў рамках АДКБ і іншых арганізацый.
Сытуацыя вакол прызнаньня афіцыйным Менскам легітымнасьці зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева на пасяджэньні Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ не абмяркоўвалася. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар АДКБ Уладзімер Зайнэдзінаў.
«Мы не камэнтуем унутраныя справы, зьвязаныя з унутранай пазыцыяй рэспублікі».
На пытаньне, як будзе Лукашэнка кіраваць АДКБ, калі ён не прызнае вышэйшага кіраўніцтва адной з краін-удзельніц арганізацыі, спадар Зайнэдзінаў сказаў:
«На прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнт Лукашэнка на гэтае пытаньне адказаў: ну, калі Бакіеў былы прэзыдэнт, то што абмяркоўваць? Гэта сказаў Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на аналягічнае пытаньне».
Паводле спадара Зайнэдзінава, у Лукашэнкі не было ніякіх перамоваў на гэтую тэму з прэзыдэнтам Кіргізстану Розай Атумбаевай. Са свайго боку, Роза Атумбаева таксама не ўздымала гэтую тэму.
Камэнтуючы гэтую сытуацыю, расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў адзначыў, што Аляксандар Лукашэнка фактычна капітуляваў перад Масквой.
«Яго прымусілі гэта зрабіць. Ён прызнаў легітымнасьць Розы Атумбаевай. Яна ж брала ўдзел у нарадзе АДКБ. То бок ён ад усяго адмовіўся. І Бакіеву ён здрадзіў. Зь ім жа Роза сядзела побач за адным сталом. Ён дэ-факта Розу прызнаў. Яго проста заціснулі, і ён здаўся Мядзьведзеву. Дайце я зраблю яшчэ што хочаш, бо мне патрэбная ўлада».
Дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Маркаў мяркуе, што цяпер відавочна для ўсіх, што ў Кіргізстане будзе сфармаваны новы ўрад.
+«І Лукашэнка, шмат у чым падтрымліваючы Бакіева, у піку Маскве захавае асабістую падтрымку, але будзе мець справу зусім спакойна з новай уладай Кіргізстану».
Журналісты спыталіся, ці гатовая Беларусь працягнуць супрацоўніцтва ў рамках АДКБ у выпадку, калі ў краіне адбудуцца палітычныя перамены? Лукашэнка адказаў: маўляў, «якія палітычныя перамены, на што вы намякаеце? Беларусы — вельмі стабільны, прыстойны народ». Паводле Лукашэнкі, перадвыбарная кампанія ў Беларусі поўнасьцю адкрытая для ўсіх назіральнікаў. Ён заявіў, што стаў такім дэмакратам, «перад гэтымі выбарамі асабліва», што баіцца, каб ад яго «ня кідаліся іншыя прэзыдэнты як ад вялікага дэмакрата».
Лукашэнка паведаміў таксама, што ягоныя ініцыятывы, якія ён прапанаваў для рэалізацыі ў дзейнасьці АДКБ на наступны год, «прымаліся няпроста».
На будучыню стасункаў паміж Менскам і Масквой Лукашэнка глядзіць аптымістычна. Ён сказаў, што «дарма некаторыя паціраюць рукі за сьпінамі прэзыдэнтаў Беларусі і Расіі, радуюцца. Ня радуйцеся! Як нечакана нашы стасункі сапсаваліся, так нечакана для многіх яны нармалізуюцца».
Камэнтуючы падпісаныя ў Маскве дамоўленасьці ў сфэры эканомікі, Сяргей Маркаў сказаў:
«Я, шчыра кажучы, і не зразумеў, хто там атрымаў выгаду, а хто прайграў. У нас адны газэты пішуць, што выйграла Расея, другія — што выйграла Беларусь. Таму відавочнай выгады ў той ці іншы бок ня бачна. Відавочнай выгады ня мае ніхто».