Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў адмову ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёну на сваю заяву наконт правядзеньня пікету на плошчы Леніна. Гэтае месца адмыслова вызначана гарвыканкамам для агітацыі, але спадару Дзяржаўцаву адказалі, што яно "ўжо занята".
Як высьветлілася, першым заяўку на пікетаваньне на плошчы Леніна падаў Уладзімер Алексенка, давераная асоба Ўладзімера Някляева. Пікеты дазволілі, і яны праходзяць штодня. Але плошча вялікая, кажа спадар Дзяржаўцаў, і на ёй можна разьмясьціць дзясятак пікетаў, калі ня болей.
Актывіст КХП БНФ паразмаўляў з прыхільнікам Някляева ды высьветліў, што апошні ня супраць, каб побач разьмясьціўся яшчэ адзін пікет. Нават з агітацыяй за байкот, хоць у спадара Алексенкі ды віцебскага штабу Ўладзімера Някляева іншая палітычная пазыцыя.
Ян Дзяржаўцаў зьбіраецца падаваць скаргу ў суд, бо адмову ладзіць пікет ён лічыць незаконнай. Сёлета ўпершыню віцебскі гарвыканкам "дэмакратычна" дазволіў ладзіць пікеты ня толькі на ўскраінах, але і ў цэнтры, гаворыць Ян Дзяржаўцаў, дык цяпер, аказваецца, на вялікай плошчы ня ўсім ёсьць месца.