Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці адмяніў рашэньне Віцебскага гарвыканкаму, які ў кастрычніку гэтага году адмовіў незалежнаму выданьню "Витебский курьер" у атрыманьні ліцэнзіі на розьнічны гандаль.
Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, які прадстаўляў інтарэсы газэты ў гаспадарчым судзе, суд задаволіў скаргу прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства "Витебский корунд", якое хацела б узяць на сябе распаўсюд незалежнага выданьня.
Праваабаронца распавёў, што гаспадарчы суд адмяніў адпаведнае рашэньне гарвыканкаму, які быў супраць таго, каб "Витебский курьер" прадаваўся ў горадзе. Цяпер, кажа праваабаронца, ліцэнзію мусяць выдаць.
Але, на думку Паўла Левінава, рашэньне дазволіць продаж незалежнага выданьня, якое зарэгістравана ў Расеі і друкуецца ў Смаленску, зьвязана з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі — каб прадэманстраваць дэмакратычныя падыходы мясцовай улады да незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Бо дагэтуль "Витебскому курьеру" не дазвалялі ні падпіску, ні продаж у шапіках "Белсаюздруку" і нават канфіскоўвалі цэлыя наклады газэты падчас перавозкі яе са смаленскай друкарні.