Кандыдаты патрабуюць дадатковага тэлеэфіру

7 сьнежня а 10 гадзіне актывісты штабоў Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава зьбіраюцца перадаць у Цэнтравыбаркам патрабаваньне даць на тэлебачаньні дадатковы эфір для кандыдатаў у прэзыдэнты.

Раней актывісты правялі пікет каля будынку ЦВК з патрабаваньнем дадатковага эфіру.