У Менску праходзіць Усебеларускі народны сход. Зь якой мэтай яго арганізавалі? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гародні.
Спадар: "Хутчэй за ўсё гэта лішняя трата грошай. Што ён дасьць, гэты сход? Па-мойму, ён нічога ня дасьць".
Спадар: "У зьвязку з выбарамі, каб паказаць: я такі харошы, галасуйце за мяне. Ён жа любіць выступаць. Паглядзеў я перадвыбарчыя выступы, Лукашэнка сам не зьявіўся, адмовіўся, а ў навінах круцяць і круцяць яго. Гэта ж таксама агітацыя, атрымліваецца".
Спадар: "Канечне, сваю перадвыбарчую праграму ён хоча патлумачыць грамадзкасьці. Грамадзкасьць гэтая, можа, нават не абрана народам, але прызначана нібыта народам".
Спадар: "Будзе выступаць Лукашэнка, затым прадстаўнікі з рэгіёнаў, яны будуць выказваць тое, што… Вось мае праблемы: як замежны грамадзянін, былы афіцэр, я не магу ніяк трапіць на сваю радзіму — сюды. Прайшоў тут ад зямлянак агонь і ваду — ад сувораўца да маёра, і цяпер бегаю, мучаюся, зьбіраю даведкі і ніяк не магу нічога толкам зразумець. Зноў плаціць грошы, ня ведаючы — за што? Ужо шэсьцьсот тысяч заплаціў. Мне да Лукашэнкі як да Бога, туды лягчэй трапіць, чым да Лукашэнкі".
Малады спадар: "Тэрмін у яго заканчваецца, проста вынікі падвесьці — што зроблена за гэты час".
Спадар: "Раз праводзіцца, значыць, трэба. Усё, што ні праводзіць наш урад, наш прэзыдэнт, усё гэта, я лічу, так трэба, так павінна быць".
Спадар: "Адышоў я ад усяго гэтага, не хачу больш успамінаць. Я быў у гэтай структуры, таму не хачу я…"
Спадарыня: "Ну для чаго? За Лукашэнку там галасаваць ці яшчэ за каго — таму сход той праводзіцца. Напэўна, каб за яго. А іншыя прэтэндэнты? Хаця я не разумею ў палітыцы, але ўсё зразумела".
Спадарыня: "І так усё ясна, чаго іх зьбіраць? Хто і што і каго, хто галасуе. Чаго зьбіраць? Хочацца калі ім, хай зьбіраюць".
Спадар: "Дарэмна гэта, работа на публіку перад выбарамі, і ўсё. Я ніколі за яго не галасаваў і катэгарычна супраць усіх гэтых зьездаў — такое маё меркаваньне".
Пэнсіянэр: "З гэтымі людзьмі я згодны, што ўсё гэта — да нічога!"