Перад уваходам на рынак “Цэнтральны”, што на вуліцы Паліграфістаў у Горадні, 4 сьнежня зьявіліся першыя агітацыйныя пікеты за Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева і Рыгора Кастусёва. Актывісты раздаюць улёткі з праграмамі кандыдатаў, гучыць музыка, людзі часам спрачаюцца.
На вуліцы Паліграфістаў даволі люднае месца, гараджане сьпяшаюцца на рынак, іх падбадзёрвае музыка, а актывісты даюць улёткі за сваіх кандыдатаў. Як агітуецца?
Спадар: “Зімна, але хто цікавіцца той бярэ ўлёткі, а каму не цікава – ідзе далей па сваіх справах”.
Карэспандэнт: “А музыка дапамагае агітаваць?”.
Спадар: “Музыка дапамагае, весялей працаваць”.
Дзьве спадарыні ўважліва ўчытваюцца ў праграму Андрэя Саньнікава. Ці падабаецца ім кандыдат?
Спадарыня: “Гэта ўсё дарма, бо ўсёроўна Лукашэнка пераможа”.
Карэспандэнт: “А чаму вы так лічыце?”
Спадарыня: “А што пасьля галасаваньня там нехта можа пракантраляваць, як яны нашыя галасы разьбіраюць? Там усё падробяць, каб Лукашэнка перамог. Я ня веру ў гэтыя выбары”.
Іншая спадарыня: “А я ніводнаму ня веру”.
Карэспандэнт: “А Аляксандру Лукашэнку верыце?”
Спадарыня: “Ой, не, упасі Божа. Лукашэнка страціў розум. Ён толькі за крэсла трымаецца, ён за народ не змагаецца, ён толькі за сябе змагаецца. Мне страшна жыць”.
Далучаецца спадар, які прадае цёплыя сьцелькі.
Спадар: “Для мяне яны ніхто не патрэбны, ніхто зь іх мне ў жыцьці нічога ня даў. Ні Кебіч, ні да Кебіча, ні Лукашэнка. Як я атрымліваў мінімальную пэнсію, так і атрымліваю. Як быў жабраком, так і застаюся”.
Іншы спадар: “Можна я скажу?”.
Карэспандэнт: “Калі ласка…”.
Спадар: “Выступленьні кандыдатаў былі вельмі добрыя і праграмы – добрыя, але самае галоўнае зараз для Беларусі – 19 сьнежня вывесьці людзей на вуліцу. Калі людзі выйдуць, ён пабачыць рэальны расклад: хто за каго”.
Карэспандэнт: “А вы лічыце, што інакш не зьмяніць уладу?”.
Спадар: “Не, гэта немагчыма”.
Пытаюся яшчэ ў адной спадарыні, што чытае ўлётку:
Карэспандэнт: “А як вы лічыце – трэба мяняць уладу ці не?”
Спадарыня: “Я думаю ня проста трэба, а трэба тэрмінова. Таму што ў нас ужо створана паразітычнае грамадзтва”.
Адзін сталы спадар прыслухоўваецца да размовы і таксама просіць выказацца наконт кандыдатаў.
Спадар: “Яны вельмі слабыя людзі, у іх няма канкрэтнай праграмы. Я вось паглядзеў іх выступы дык там: прыватызуем, прадамо, Захад нам дапаможа, пойдзем у Эўропу… Але кім у Эўропу пойдзем? Грузчыкамі, дворнікамі?...”.
А побач спадарыня прапаноўвае ўсім нам гарачыя піражкі і дадае:
Спадарыня: “А я прагаласую толькі за таго кандыдата, які паабяцае карміць сталых людзей задарма тры разы на дзень…”.