Раманчук: Беларусь увойдзе ў трыццатку перадавых краінаў у сфэры падаткаў

2 сьнежня на Першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.









Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Яраслава Раманчука 02.12.2010 ч.1



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Яраслава Раманчука 02.12.2010 ч.2



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Яраслава Раманчука 02.12.2010 ч.3



Тэзы выступу


• У адрозьненьне ад лідэраў аранжавай рэвалюцыі ва ўкраіне маем праграму

• Нашы ўлады, як двоечнікі, перапісалі нашу праграму і спрабуюць выдаць за сваю. Рэалізаваць яе ня могуць, бо ў іх няма перакананьня, што яна патрэбная.

• Праграма «Мільён працоўных месцаў» — гэта праграма прыхільнікаў пераменаў.

• Без палітычных рэформ любая эканоміка не запрацуе. Прэыздэнт павінен быць на пасадзе ня больш за два тэрміны.

• Мы прапануем, каб 70% бюджэту трацілі мясцовыя органы ўлады.

• Зьнешняя палітыка. Будзе рэалізаваны прынцып адкрытай краіны.

• У аднабаковым парадку адменім візы для грамадзянаў Эўропы і даб'емся бясплатных візаў.

• Вельмі дрэнна, калі мы пачынаем ваяваць з Крамлём, “Газпромам“, з нафтавымі кампаніямі

• Нам трэба, каб Беларусь была паўнавартаснай краінай Эўропы.

• Мільён працоўных месцаў — гэтую тэзу ўжо ўзяла цяперашняя ўлада. Нават у Мядзьведзева яна зьявілася.

• Прадпрымальнікам дазволяць наймаць любую колькасць работнікаў, і я гэта зраблю ў першым указе.

• Беларусь увойдзе ў трыццатку найлепшых краінаў у Эўропе ў сфэры падаткаў.

• Жыльлё будзе даступным, удвая таньнейшым. Яно будзе каштаваць так, каб чалавек на месячны сярэдні заробак мог набыць адзін квадратны мэтар жыльля

• Трэба будаваць спэцылізаваныя сучасныя мэдычныя цэнтры, а не лядовыя палацы.
Па тым, як урад працуе ў сельскай гаспадарцы, можна зьняць фільм жахаў.

• Я люблю людзей больш, чым сьвіней, і хачу, каб ня ў кожным сьвінарніку, а ў кожнай нашай кватэры быў эўрарамонт.

• Трэба будаваць інтэрнаты для маладых сем’яў, дзе можна зьняць жыльлё максымум за 30 даляраў.

• Мы будзем займацца мадэрнізацыяй жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

• Сацыяльная палітыка і адукацыя — важныя часткі маёй праграмы.

• Сыстэма адукацыі патрабуе радыкальных зьменаў, рэформаў. Гарантую бясплатную сярэднюю і вышэйшую дзяржаўную адукацыю, а прыватная - за грошы.

• Адна справа, калі імпартазамяшчэньне тычыцца нейкіх саўкоў, а іншая справа, калі гэта тычыцца здароўя. Ён лічыць, што айчынную мэдычную вытворчасьць, імпартазамяшчэньне нельга падтрымліваць за кошт здароўя людзей

• У нас няма сыстэмы рэабілітацыі для жанчын, якія мелі рак грудзей. Мы будуем сьвінарнікі, а на жанчын грошай не хапае.

• У краіне вялізны мужчынскі шавінізм. У маім першым урадзе мінімум траціну пасадаў будуць займаць жанчыны — прафэсіяналы, якія дастойныя быць міністрамі.

• Мы будзем рабіць выплаты па беспарацоўю ў 120 даляраў. Сёньня дзяржаўныя прадпрыемствы ператварыліся ў сацыяльныя канторы па занятасьці насельніцтва.

• Сацыяльная сыстэма запрацуе, калі запрацуе паўнавартаснае страхаваньне.

• Пры Лукашэнку сьвет нас шкадуе, калі я буду прэзыдэнтам, беларусаў будуць паважаць. Беларусаў будзе значна больш, чым цяпер.

• Зробім усё, каб у Беларусі жылося камфортна. Мы дадзім шанец патрыётам, лепшым людзям. У маім урадзе будуць разумныя, чэсныя, кампэтэнтныя людзі, мы ня будзем баяцца мазгоў.

• Ідзіце галсаваць 19 сьнежня, ня трэба ісьці на датэрміновае галасаваньне, бо там могуць скрасьці галасы. Прыходзьце на цэнтральную плошчу Меснку ў 20 гадзін. Вазьміце тэрмасы і бутэрброды, запрасіце з сабой сваякоў і знаёмых. Нас будзе шмат, і мы будзем чакаць, што скажа ЦВК. Ніводзін з кандыдатаў не атрымлівае 50% галасоў. Значыць, будзе другі тур. Мы будзем патрабаваць справядлівых і чэсных выбараў, народаўладзьдзя.