Беларусь і ЗША могуць у пэрспэктыве заключыць пагадненьне пра будаўніцтва ў краіне атамнай электрастанцыі, калі будзе прынятае рашэньне адмовіцца ад паслуг Расеі. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіраваньня Беларусі.
Крыніца Інтэрфаксу таксама спасылаецца на апошнія пагадненьні, дасягнутыя ў Астане, паводле якіх Беларусь і ЗША ўзялі на сябе абавязкі ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстаньня ядзернай энэргіі. Суразмоўца Інтэрфаксу патлумачыў, што заключэньне пагадненьня пра будаўніцтва АЭС магчымае пры ўмове, што паміж краінамі існуюць пагадненьні пра супрацоўніцтва ў галіне мірнага атама. На сёньня Беларусь мае такія пагадненьні толькі з Расеяй і Кітаем.
Між тым раней паведамлялася, што працэс узгадненьня пакета дакумэнтаў пра будаўніцтва АЭС Расеяй “знаходзіцца ў фінальнай стадыі”. Расея абяцала Беларусі крэдыт на будаўніцтва станцыі і сацыяльнай інфраструктуры пры ўмове, што кантракт атрымае расейскі падрадчык ("Атомстройэкспорт"). У той жа час у межах пагадненьня пра паралельную працу энэргасыстэм Расея заяўляе пра неабходнасьць стварэньня сумеснага прадпрыемства збыту энэргіі, якая будзе выпрацоўвацца беларускай АЭС. Расея прэтэндуе як мінімум на 50 працэнтаў даходаў ад яе продажу і 50 працэнтаў ад устаўнога фонду СП. “Белэнэрга” заяўляла, што пазыцыі Масквы і Менску па ўмовах стварэньня СП максымальна збліжаныя і што пагадненьне па АЭС можа быць падпісанае нават да канца году.
Тым ня менш пасьля Астаны можа быць рэалізаваная іншы сцэнар і спраўджаныя словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што ў краіне можа быць прынятае рашэньне “пра зьмену інвэстара”.