Рыгор Кастусёў: Мы ня хочам жыць на мосьце, мы хочам жыць у сваім доме

Рыгор Кастусёў

1 сьнежня ў эфіры Беларускага тэлебачаньня адбыўся выступ кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва.

Кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў хацеў другую паўгадзінку эфірнага часу аддаць сваёй даверанай асобе — Аляксандру Мілінкевічу, але ЦВК не дазволіла гэта зрабіць.

На экране з аднаго боку — бел-чырвона-белы сьцяжок, з другога — герб «Пагоня».

Распавёу пра сябе — дзе нарадзіўся, пра бацькоў, шафёра і працаўніцу саўгасу. За час дзяцінства засвоіў трактар, аўтамабіль, можа кіраваць любой тэхнікаў. Служыў у войску. Вучыўся ў Беларускай сельгасакадэміі. Мае трое дзяцей. Біяграфія — тыповая.

Пасьля першага выступу атрымаў шмат тэлефанаваньняў ад людей, зь якімі ён працаваў.

Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Рыгора Кастусёва 01.12.2010 ч.1



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Рыгора Кастусёва 01.12.2010 ч.2



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Рыгора Кастусёва 01.12.2010 ч.3



Тэзы выступу


• Беларусь бачыць уладкаванай па-іншаму. Беларусь бачыць уладкаванай па-іншаму. Мае трое дзяцей. Паказаў свае фотаздымкі. Кажа, што няма чаго хаваць. Зараз працуе ў будаўнічай арганізацыі, ідзе будаваць Беларусь, дзе беларусам будзе жыць утульна.

• Беларусы мелі ў старажытнасьці вельмі добрую адукацыю, навукоўцы вучылі расейскіх цароў грамаце, а эўрапейцаў — страляць з гармат… Паўтарыўся пра сьцяг Хрыста і герб «Пагоню». Чаму беларусы апынуліся ў заняпадзе? Як выходзіць зь яго?

• БНФ мае маральнае права казаць праўду. БНФ дамогся, каб даведаліся праўду пра Курапаты, пра Чарнобыль.

• Масква зрабіла стаўку на паэта-песеньніка, якія апяваў камсамол.

• На 19 сьнежня прызначана сустрэча кіраўніцтва Беларусі і Расеі, каб абмеркаваць адзіную эканамічную прастору. Рыхтуецца страта нашай незалежнасьці. Крэмль зноў падтрымае беларускага дыктатара.

• Мне незразумела, пра якія стасункі з Масквой кажа яшчэ адзін кандыдат, былы дыплямат.

• Расея хоча ўвесьці адзіную валюту. Вось для чаго былі “Хросныя бацькі“.

• Прыводзіць лічбы, колькі ЭЗ выдаткаваў Грэцыі. А Расея Беларусі значна менш.

• Мы закладнікі геапалітычнай катастрофы

• Нашай краіне рыхтуецца лёс месца для чыгункі, аўтадарог, палігонаў. Абслугоўваць будзе невялікая купка людзей, а можа, і кітайцы.

• Мы ня хочым жыць на мосьце, мы хочам жыць у сваім доме. Тут павінна быць наша мова, культура

• Дзьве вайны — супраць Чарнобылю і супраць дыктатуры мы можам выйграць, калі аб’яднаемся.

• Кожнай сям’і, дзе трое дзетак, кватэру альбо дом

• Узгадвае плян Маршала, калі адрадзілі Нямеччыну. Такі плян патрэбны і нам.

• Ускосна, не называючы прозьвішча, нэгатыўна згадвае пра кандыдата-эканаміста.

• У мяне ёсьць плян, як вярнуць людзям уклады. Канкрэтныя прапановы, як выйсьці з крызісу.

• Узгадвае Балта-чарнаморскі калектар, прапанову БНФ.

• Зьнешні доўг больш за 25 мільярдаў даляраў.

• Пэнсіі плаціць МВФ, а не кіраўнік дзяржавы.

• Мы кормім жулікаў з апарату Саюзнай дзяржавы. На розныя саюзныя праграмы выдаткоўваюцца мільёны даляраў, грошы раскрадаюцца.

• У праграме ёсьць пункт пра выхад з Саюзнай дзяржавы. Грошы — інвалідам, навучэнцам.

• Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё.

• Выклікаў на тэледэбаты пракрамлёўскіх кандыдатаў — Лукашэнку, Саньнікава, Някляева. Гатовы да фармату адзін супраць трох.

• Узгадаў візыт Лукашэнкі ў Ватыкан і падарунак Колі папу рымскаму. Але падарунак быў — расейскі буквар, а не беларускі. Дэманструе беларускі буквар. Хоча перадаць гэты буквар сыну Лукашэнкі Колю. А таксама — сьцяжок і «Пагоню» А самому Лукашэнку — праграму БНФ.

• На разьвітаньне зьвярнуўся да выбарцаў — паабяцаў зрабіць усё, каб Беларусь была ўтульнай, незалежнай, дэмакратычнай дзяржавай.

• Паабяцаў сустрэцца з выбарцамі ў дзень выбараў на плошчы. Завяршыў заклікам «Жыве Беларусь!»