Пра сьмерць Бэлы Ахмадулінай - аднаго з самых яскравых паэтаў-шасьцідзясятнікаў - першы паведаміў у сваім блогу на ЖЖ пісьменьнік Яўген Папоў. Пазьней сумную вестку пацьвердзіў Саюз пісьменьнікаў Масквы.
Пётар Вайль напярэдадні сямідзесяцігодзьдзя Бэлы Ахмадулінай прысьвяціў ёй эсэ, апублікаванае на сайце Радыё Свабода. Падаем яго сёньня цалкам.
"Бэла Ахмадуліна з усіх паэтычных герояў 60-х, якія тады заўважна і ўсесаюзна прагучалі, адзіная шчасьліва пазьбегла небясьпечных выгінаў грамадзянскай паэзіі, якія заносілі бог ведае куды яе больш актыўных калегаў. Яна заўсёды была лірыкам, літаратарам глыбока інтымным, і тое, што яна апынулася ў тую пару сярод уладароў дум, гаворыць не пра яе, а пра час.
Сорак-сорак пяць гадоў таму інтымная лірыка была нагэтулькі ж наватарскім, рэвалюцыйным адкрыцьцём, як космас. Як Захад, як праўда пра сваю гісторыю , як іранічная проза. Грамадзтва Адлігі вызвалялася па ўсіх напрамках, у тым ліку - углыб. Да таго лірыка ўзьнікала ў надзвычайных абставінах - напрыклад, ваеннае сіманаўскае "Жди меня". У 60-я вярнулася забытая на дзесяцігодзьдзі чысьціня ідэі.
Парадокс грамадзянскай паэзіі палягае ў тым, што чым часьцей і пасьлядоўней паэт разьвівае грамадзкія матывы, тым менш цікавасьці для грамадзтва ён уяўляе. Набор сацыяльных тэндэнцый абмежаваны, маральнае настаўніцтва хутка пачынае раздражняць, ператвараючыся ў фэльетон. На гэтым асекся вялікі Маякоўскі. Тым больш - паэтычныя байцы 60-х, якія аказаліся не патрэбнымі ў новую адлігу - канца 80-х, 90-х.
Лірыка выжывае, забясьпечаная невычэрпнасьцю самага простага - але абавязкова асабістага - пачуцьця.
У гэтай падрабязна і дэталёва распрацаванай (і сусьветнай, і асобна рускай паэзіяй) сфэры Бэла Ахмадуліна не згубілася - ня толькі таму, што яе лірычныя вершы добрыя, а яшчэ і таму, што знайшла сваю адмысловую тэму. Наглядная і пастаянная эмоцыя ў яе паэзіі - апрача каханьня - сяброўства.
Гэта адначасна і вытлумачальна, і дзіўна. У 60-я раскалоўся маналіт грамадзкай сьвядомасьці, і менавіта нефармальныя групы аднадумцаў былі крыніцамі вольнага выяўленьня волі і сьвядомасьці. "Свае" давяралі адно аднаму - сябрам. Ахмадуліна сябраваць ўмела: "Да будем мы к своим друзьям пристрастны! / Да будем думать, что они прекрасны!" А вось - Высоцкаму: "Хвалю и люблю не отвергшего гибельной чаши. / В обнимку уходим – все выше, все дальше, все чище... / Не скаредны мы, и сердца разрываются наши, / Лишь так справедливо. Ведь если не наши, то – чьи же?" Акуджаву: "Покуда жилкой голубою / безумья орошен висок, / Булат, возьми меня с собою! / Люблю твой легонький возок".
Гэта яна напісала: "Свирепей дружбы в мире нет любви".
Вось тут - пасьля вытлумачальнага - настае дзіўнае. Гэтае пачуцьцё прынята лічыць прывілеем мужчын. Бо гаворка ідзе менавіта пра клясычнае мужчынскае сяброўства. Ня ведаючы, немагчыма ўявіць, што такія радкі напісаныя жанчынай: "Сегодня, став взрослее и трезвей, / хочу обедать посреди друзей". Тут чутны нават нейкі каўкаскі акцэнт, джыгіт гаворыць. То ж бо ў Ахмадулінай з Грузіяй такая доўгая ўзаемная любоў.
Галоўны пясьняр мужчынскага цяброўства - жанчына. Бэла Ахмадуліна. З тых, яе сяброўскіх кампаній і вырасла расейская грамадзкая думка - якой так не хапае Расеі цяпер: шмат у чым таму, можна думаць, што так прыкметна аслабеў інстытут сяброўства. Кола сяброў, сярод якіх хочацца абедаць.
* * *
Паэт Бэла Ахмадулінай ўвайшла ў расейскую паэзію ў гады хрушчоўскай "адлігі". Яшчэ ў Літінстытуце яна публікавалася ў літаратурных часопісах і рукапісным "Сынтаксісе". У 1959-м з інстытуту яе выключылі - за тое, што выступала супраць цкаваньня Пастарнака. Зрэшты, пазьней была адноўленая.
Першы паэтычны зборнік - "Струна" - выйшаў у 1962-м. І гэта было посьпехам. Аднак наступная кніга - у 1968 годзе - выйшла ў эмігранцкім выдавецтве "Посев". Час "адлігі" скончылася, краіна ўваходзіла ў эпоху брэжнеўскага застою.
Вядома, што пазьнейшыя зборнікі паэткі падвяргаліся цэнзуры. У 70-я выйшла некалькі кніг Ахмадулінай - "Уроки музыки" (1970), "Стихи" (1975), "Свеча" (1977), "Сны о Грузии" (1977, 1979), "Метель" (1977).
У 80-я гг. выйшлі зборнікі "Тайна" (1983), "Сад" (1987); в 1988 г. – "Избранное" .
У 90-я гг. выходзіць больш за 10 яе кніг. У 1997 г. выдадзены трохтомны збор твораў.
У 1989 г. Ахмадулінай была прысуджаная Дзяржаўная прэмія СССР. А ў 1994 яна стала ляўрэатам прэміі "Трыюмф".
Бэла Ахмадуліна не дажыла да 74 гадоў - яна нарадзілася 10 красавіка 1937 г.

Прэзыдэнт РФ Барыс Ельцын (зьлева) і паэтка Бэла Ахмадуліна (справа), узнагароджаная ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III ступені