У Беларус едзе ватыканскі кардынал

Кардынал з Ватыкану возьме ўдзел у адзначэньні 20-годзьдзя гарадзенскай духоўнай сэмінарыі.

Прэфэкт кангрэгацыі каталіцкай адукацыі Ватыкану кардынал Зянон Грахалеўскі прыедзе ў Горадню для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 20-годзьдзя Вышэйшай духоўнай сэмінарыі.

Мерапрыемствы пройдуць 6—8 сьнежня ў Горадні, перадае Інтэрфакс.

Кардынал Зянон Грахалеўскі сустрэнецца са сьвятарамі і сэмінарыстамі.