Дзень памяці загінулых на "Пінскдрэве"

Падчас сэсіі Пінскага гарадзкога Савету было прыняла рашэньне даручыць мясцовым чыноўнікам сумесна з ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" штогод 25 кастрычніка праводзіць жалобныя мерапрыемствы ў памяць загінулых падчас аварыі.

Таксама дэпутаты зьвярнуліся да акцыянэрнага таварыства з даручэньнем стварыць і да гадавіны трагедыі ўсталяваць на месцы разбуранага цэху памятны знак.

У выніку выбуху, які здарыўся 25 кастрычніка на прадпрыемстве "Пінскдрэў", і яго наступстваў памерлі 14 чалавек. Да гэтага часу двое пінчукоў застаюцца ў рэанімацыйным аддзяленьні Берасьцейскай абласной бальніцы. Іх стан надалей ацэньваецца як стабільна цяжкі. Трэці пацярпелы знаходзіцца ў агульным аддзяленьні. Яшчэ двое пацярпелых на "Пінскдрэве" застаюцца ў апёкавым цэнтры Мінскай лякарні хуткай дапамогі.