На Магілёўшчыне сёньняшні дзень агітацыйнай кампаніі правёў кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён сустрэўся з выбарцамі трох райцэнтраў вобласьці – Бялынічаў, Круглага ды Шклова. Першымі ж сёньня агітацыйную прамову Кастусёва паслухалі выбарцы абласнога цэнтру. Зь імі ён сустракаўся ў мясцовым цэнтры культуры і адпачынку працаўнікоў беларускай чыгункі.
Сваю агітацыйную прамову Рыгор Кастусёў пачаў з падзякі тым, хто прыйшоў на сустрэчу зь ім. Ён заявіў, што яго перадвыбарчая праграма абапіраецца на праграму партыі БНФ, якая застаецца адзінай, што бароніць інтарэсы беларускага народу.
“Самая галоўная праблема ў нашай краіне без вырашэньня якой мы ня вырашым ні праблемы ў прамысловасьці й сельскай гаспадарцы гэтаіснуючая дыктатура. Усе мы вінаватыя ў тым, што ў нашай краіне дыктатура, бо яе цярпім гадамі. Мы ідзём на выбары й кажам: “А ўсё роўна мой голас нічога не вырашае”. Вы ведаеце, што ваш голас усё адно скрадуць. Падтасоўка на выбарах – гэта злачынства. Тэрміну даўнасьці па такіх злачынствах няма”.
Пасьля саракахвіліннай прамовы пытаньняў да Рыгора Кастусёва было шмат. Вось адно з іх:
“Я буду галасаваць супраць Лукашэнкі, але я ня бачу і як мне падаецца й вы ня бачыце спосабу, як дабіцца таго, каб гэты чалавек сышоў?”
Рыгор Кастусёў на гэта адказаў:
“Я ведаю, што падтасоўкі на выбарах будуць. Але ведаючы гэта мы рыхтуем мірныя акцыі пратэсту. Мы ня будзем канечне ваяваць, але мы будзем адстойваць сапраўдныя вынікі выбараў”.
На сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым прыйшло каля сотні чалавек.
“З такой палітычнай падтрымкай вы зьбіраецеся перамагчы?” -- запытаўся адзін з прысутных.
Чаму на сустрэчу з Кастусёвым прыйшло няшмат людзей патлумачыў адзін зь яго прыхільнікаў.
“Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны маладычалавек і носу не паказаў на месцы збору дэмакратычнага кандыдата. Я сам працую выхавацелем. Я зараз павінен быць з групай навучэнцаў у спартовым цэнтры, які звычайна пустуе”.
Прагучала пытаньне да Кастусёва і пра ягонае шклоўскае мінулае. Да 2001 году ён працаваў начальнікам камунальнай гаспадаркі раёна. З Аляксандрам Лукашэнкам пазнаёміўся ў 1988 годзе.
“Я, пражываючы ў Шклове, ведаю, як зь ім змагацца, што трэба рабіць, каб яго адправіць нарэшце ў адстаўку. Калі я ня ведаю як паступаць, я еду сустракацца з шклаўчанамі. Сёньня я таксама буду ў Шклове і думаю, што я там даведаюся шмат чаго карысна”.
Дарога да Шклова для кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва выдалася цярністай. У Бялынічах за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага пікету на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Сваю агітацыйную прамову Рыгор Кастусёў пачаў з падзякі тым, хто прыйшоў на сустрэчу зь ім. Ён заявіў, што яго перадвыбарчая праграма абапіраецца на праграму партыі БНФ, якая застаецца адзінай, што бароніць інтарэсы беларускага народу.
“Самая галоўная праблема ў нашай краіне без вырашэньня якой мы ня вырашым ні праблемы ў прамысловасьці й сельскай гаспадарцы гэта
Самая галоўная праблема ў нашай краіне без вырашэньня якой мы ня вырашым ні праблемы ў прамысловасьці й сельскай гаспадарцы гэта існуючая дыктатура.
Пасьля саракахвіліннай прамовы пытаньняў да Рыгора Кастусёва было шмат. Вось адно з іх:
“Я буду галасаваць супраць Лукашэнкі, але я ня бачу і як мне падаецца й вы ня бачыце спосабу, як дабіцца таго, каб гэты чалавек сышоў?”
Рыгор Кастусёў на гэта адказаў:
“Я ведаю, што падтасоўкі на выбарах будуць. Але ведаючы гэта мы рыхтуем мірныя акцыі пратэсту. Мы ня будзем канечне ваяваць, але мы будзем адстойваць сапраўдныя вынікі выбараў”.
На сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым прыйшло каля сотні чалавек.
“З такой палітычнай падтрымкай вы зьбіраецеся перамагчы?” -- запытаўся адзін з прысутных.
Чаму на сустрэчу з Кастусёвым прыйшло няшмат людзей патлумачыў адзін зь яго прыхільнікаў.
“Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны малады
Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны малады чалавек і носу не паказаў на месцы збору дэмакратычнага кандыдата.
Прагучала пытаньне да Кастусёва і пра ягонае шклоўскае мінулае. Да 2001 году ён працаваў начальнікам камунальнай гаспадаркі раёна. З Аляксандрам Лукашэнкам пазнаёміўся ў 1988 годзе.
“Я, пражываючы ў Шклове, ведаю, як зь ім змагацца, што трэба рабіць, каб яго адправіць нарэшце ў адстаўку. Калі я ня ведаю як паступаць, я еду сустракацца з шклаўчанамі. Сёньня я таксама буду ў Шклове і думаю, што я там даведаюся шмат чаго карысна”.
Дарога да Шклова для кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва выдалася цярністай. У Бялынічах за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага пікету на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Прыхільнік Кастусёва: “Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны малады чалавек і носу не паказаў на месцы збору дэмакратычнага кандыдата”