Цярэшчанка: Курс рубля да даляра будзе 1:1

Віктар Цярэшчанка

А 19:30 25 лістапада на тэлебачаньні — выступ Віктара Цярэшчанкі.
Ён напачту распавёў пра сваю біяграфію, навучаньне, узнагароды. Зазначыў, што стажыраваўся ў ЗША, дзе атрымаў дыплём магістра, вучыўся ў Францыі. Згадаў, як быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня і працаваў на дзяржслужбе пры Лукашэнку. Сказаў, што вэтэран ліквідацыі чарнобыльскай аварыі.


Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Віктара Цярэшчанкі, 25.11.2010, ч.1



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Віктара Цярэшчанкі, 25.11.2010, ч.2



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Віктара Цярэшчанкі, 25.11.2010, ч.3



Тэзы выступу


• Над сваёй праграмай я працаваў шмат гадоў.

• Сыстэма жорсткага ручнога кіраваньня сябе вычарпала і гэта ўсім бачна.

• Рост коштаў гэта пацьвярджае

• Калі перад выбарамі растуць заробкі, чакай рэзкага росту коштаў пасьля выбараў — гэта народная прыкмета

• Патаньнелі толькі гарэлка і запалкі

• Краіна забіта старымі аўтамабілямі, але прадуктаў мы можам набыць меней. чым у 1990ым годзе Усе меней капляем мяса. рыбы

• За 16 гадоў болей чым у 4 тысячы раз падзешавеў наш рубель

• Усе копім даляры, уключна з Нацбанкам. Мы працуем на сусьветных банкіраў, а не на Беларусь. Таму да нас пратапталі дарогу валютныя фонды.

• Наш рубель не валюта — як не было ў нас сапраўдных грошай, так і няма.

• На душу насельніцтва ў нас у 100 разоў меней грошай, чым у Японіі.

• Зьнешні доўг краіны павялічыўся на кожнага жыхара болей за 2600 долараў, гэта крытычны узровень.

• Разьвівацца трэба не за кошт крэдытаў, а за кошт інвэстыцый у абмен на акцыі.

• У нас затратнасьць ўдвая вышэйшая, чым у канкурэнатаў.

• У сабекошт тавараў уключаюць кошт банкаўскіх крэдытаў, а ў канкурэнатў з развітых краін такога няма.

• Падатковая сыстэма ў нас заганная.

• У нас не разумеюць, што галоўны прынцып у разьвітых краінах: не перашкаджаць вырабіць прадукт, а ўжо потым узяць падатак.

• У нас 20% ПДВ плацяць, а ў канкурэнтаў гэтага няма, там падаткі плацяць з прыбытку.

• Крытычны знос машын і мэханізмаў на прадпрыемствах.

• Любога кіраўніка заводу могуць пасадзіць. Яны закладнікі сыстэмы. Іх усіх прызначае прэзыдэнт.

• За інвэстыцыі прэзыдэнт трасе ўсю вэртыкаль, але гэта стратэгія адсталых краін.

• Патрэбная зьмена грашовай палітыкі. Рубель трэба зрабіць вольна канвэртаваным, спачатку курс 3 рублі да даляра, за пяць гадоў выйдзем на узровень адзін да аднаго.

• Пэнсіі, стыпэндыі, заробкі будуць расьці пасьля ўмацаваньня рубля, бо пачне расьці экспарт.

• Эканоміка краіны напоўніцца нацыянальнымі грашыма.

• Кіраваць заводамі вольна, але пад кантролем калектываў, будуць мэнэджэры.

• Дзяржава будзе прадаваць акцыі гарамадзянам і калектывам за нацыянальныя грошы.

• Асноўная крыніца паступленьняў у бюджэт стане прыбытак, таму падаткі будуць зьняжацца.

• Кожны грамадзянін будзе уяўляць, за што плоціць падатак.

• Адкрыць усе шляхі да ўнутранага дзяржаўнага разьліку. Кожны працаўнік зможа зарабляць акцыі прадпрыемства ў дадатак да заробку.

• У індывідуальным прадпрымальніцтве трэба аднавіць права найму працаўнікоў.

• Павялічваць пэнсійны узрост ня будзем, але кожны пэнсіянэр зможа працаваць і атрымаліваць заробак.

• Кантракты будуць адмененыя.

• Умацуем дзяржаву без надрыву і гвалту.

• Бясплатнае мэдыцынскае абслугоўваньне будзе разьвівацца.

• Гарантую незалежную сыстэму права.

• Прызначэньне пракурораў і судзьдзяў будзе рабіцца парлямэнтам, а не прэзыдэнтам.

• Сяло і сельская гаспадарка — прадмет асаблівага клопату.

• Усе запазычанасьці па падатках і штрафах, фэрмэрам і СПК сьпішам.

• Прыбыткі на сяле будуць не ніжэйшымі, як у горадзе.

• Павысім прыбыткі настаўнікаў.

• Я не апазыцыйны дзейнаму прэзыдэнту, я таксама за моцную квітнеючую Беларусь.

• Прыкладу намаганьні каб аднавіць сяброўства з Расеяй.

• Усталюем прагматычныя сумленныя адносіны з Эўразьвязам.

• Калі вы абераце прэзыдэнтам Лукашэнку, я прапаную яму сваю праграму, але ці ён яе прыме?