Раманчук: Я маю дакладнае ўяўленьне, як мусіць разьвівацца краіна

Яраслаў Раманчук

25 лістапада а 19-й гадзіне на Першым канале беларускага тэлебачаньня — перадвыбарчы высутуп кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.









Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Яраслава Раманчука, 25.11.2010, ч.1



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Яраслава Раманчука, 25.11.2010, ч.2



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Яраслава Раманчука, 25.11.2010, ч.3



Тэзы выступу


• Я маю дакладнае ўяўленьне, як мусіць разьвівацца краіна.

• 7 гадоў я парушаў працоўны кодэкс, працуючы на малаказаводзе ў дзяцінстве. З тых грошай купіў сабе ровар.

• У пошуку эканамічных рэцэптаў трэба ісьці ад жыцьця.

• Працаўнікі ў нас шмат зарабляюць, начальства яшчэ больш, але справядлівасьці ў размеркаваньні прыбыткаў няма.

• Мы, пямяркоўныя, але з другога боку гэта ня вельмі добра. Калі ўвесь сьвет разьвіваецца хутка, а мы не — кепска. Сьвет робіць два крокі, а мы адзін.

• Калі вы замест «Жыгулёў» купляеце «Фольсксваген», хоць і 5-гадовы, гэта абнаўленьне.

• Беларусь вартая ісьці разам зь лідэрамі сусьветнай эканомікі.

• Наша нацыянальная ідэя: пабудуем новае, захаваем лепшае.

• Мы прапануем захаваць чалавечы капітал: людзі — гэта ўсё.

• Людзі бягуць з краіны, дзе іх ня цэняць.

• БАТЭ — гэта прыклад таго, як людзі дасягаюць посьпеху безь дзяржаўнага пляну. Бо гэта людзі, якія ведаюць, што такое чалавечы капітал. Тое самае і беларускія баскетбалісткі.

• Але ёсьць і людзі, якія хаваюцца за таблічкамі у бюракратычных калідорах. Ад іх памылак мы ўсе цярпім.

• Другі наш патэнцыял — нашы дарогі. Іх прыбіраюць нават лепш, чым ў Эўропе. Але выкарыстоўваем мы іх кепска. Бясьпека на нашых дарогах дрэнная, і ў выніку мы губляем транзіцераў. Канфіскацыя — біч нашай краіны. Штогод мы губляем каля 1 мільярда даляраў.

• Беларусь — як залаты склад, які даўно ніхто не адкрываў.

• Вялізная праблема — няма прыдарожнага сэрвісу, бо жорсткія бюракратычныя перашкоды. Кіпу папер трэба сабраць, каб адкрыць прыдарожную кавярню. Адна прадпрымальніца казала: два гады адкрывала кавярню і цяпер у яе няма дня без кантралёра, пажарнікаў, міліцыянтаў, якія хочуць, каб іх бясплатна кармілі. Тое самае зь зямлёй ля трасы: уладальнікі кавярні ў 60 км ад Магілёва не змаглі пачаставаць гасьцей кавай, бо ім зь Менску не прыслалі цэнаў!

• Нашы мытнікі — як салаўі-разбойнікі. Уся краіна — краіна салаўёў-разбойнікаў. Вялікія начальнікі бяруць шмат, малыя — меней.

• Вадаёмы і лясы — таксама наш велізарны патэнцыял. Сам я адпачываю летам толькі ў Беларусі. Але вакол азёр няма інфраструктуры.

• 6 гадоў прайшло ад прыняцьця праграмаў па нарачанскіх азёрах — нічога ня зроблена. ААН абвясьціла ваду самым галоўным рэсурсам. Мы самыя багатыя па вадзе, але ніяк яе не выкарыстоўваем.

• Зямля — тое самае. У Жлобіне мне жанчына сказала, што на зямлі мусіць быць гаспадар. Гэта сутнасьць маёй праграмы.

• Паказаў дзьве бульбіны — адну зь Беларусі — другую з Марока. З Марока — удвая таньней. Гэта паказвае, наколькі эфэктыўна мы выкарыстоўваем зямлю. Грошы, якія мы ўкладаем у зямлю, разыходзяцца па кішэнях чыноўнікаў.

• Ці ўсё найлепшае ў нас дзецям? Чаму кожны другі малады чалавек хоча зьехаць з краіны? Чаму вучні мусяць плаціць за падручнікі? У Маскве нічога не плацяць! Навошта забіралі ў дзяцей ільготы на транспарт? Не магу зразмець. Дзеці мусяць езьдзіць на транспарце бясплатна.

• Колькі грошай мы гробім на праеты новабудоўляў? Мільярды замарожаныя!

• 100-150 эўра трэба плаціць ня толькі на дзіця, але і маці, бо адкуль ёй узяць даход?

• Трэба вярнуць пэнсіянэрам ільготы на транспарт.

• Гэта памылка, што пэнсіі плаціць Лукашэнка. Ён іх не зарабляў. Любы ўрад мусіць плаціць пэнсіі.

• Ці могуць нашы пэнсіянэры адпачыць на нашых базах адпачынку і санаторыях? Не. Там усё занята замежнікамі, асабліва летам. Вось рэальная сацыяльная палітыка сёньня. Яна падманвае: абяцае адно, а дае другое.

• Дэпутаты атрымліваюць пэнсію 1000 даляраў, а звычайны чалавек гарбаціўся ўсё жыцьцё, а атрымлівае 150 даляраў. Дзе справядлівасьць? Няма справядлівасьці!

• Мае дзяды назьбіралі цяжкай працай грошы і набылі зямлю, але прыйшла Савецкая ўлада і ўсе адабрала. Мае бацькі зьбіралі грошы, якія зьніклі з распадам СССР. Мы ня мусім кожны раз пачынаць з нуля.

• Мы не бунтары, мы за сумленны дыялёг бізнесу з урадам.

• Падчас наступнага выступу раскажу, што трэба зрабіць для эканамічнага развіцьця.

• Трэба выпусьціь палітвязьняў.

• Трэба вызваліць прэсу.

• Кожны беларус мусіць свабодна выбіраць.

Яраслаў Раманчук прамаўляў роўна 30 хвілін.