Больш як тысячу сустрэчаў у Беларусі і за мяжой правёў Уладзімер Арлоў за апошнія дзесяць гадоў. Цыдулкі ад чытачоў запоўнілі некалькі шуфлядаў. Зараз вечныя і надзённыя, наіўныя і падступныя, прыватныя і філязофскія пытаньні да пісьменьніка — у эфіры і на сайце «Свабоды» ў перадачы «Пакуль ляціць страла».
Спадар Арлоў, мне хацелася б вярнуцца да пытаньня пра «эўрапейскасьць» Беларусі. Часам Вашыя аргумэнты атрымліваюцца «кульгавымі». Ну і што з таго, што нехта зь беларускіх земляў вучыўся ў заходніх унівэрсытэтах? Сваіх не было, дык і ехалі туды, калі бацька меў грошы…
Сьпярша, спадар Скептык, пра тых, каго Вы назвалі «некім зь беларускіх земляў». Калі Вам здаецца, што гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі ці, скажам, пра некалькі дзясяткаў маладзёнаў, дык, перапрашаю, «кульгаць» пачынае ўжо Вашая пазыцыя.
Па навуку ўсьлед за сонцам ехалі сотні й тысячы юнакоў-ліцьвінаў. Сярод іх былі арыстакраты, аднак пераважную большасьць складалі дзеці мяшчанаў і шляхты.
Ужо ў часы Альгерда й Вітаўта нашая моладзь здабывала асьвету ўва ўнівэрсытэтах Прагі й Кракава. Мэтрычныя кнігі Карлавай alma mater толькі за ХV — першую палову ХVІ стагодзьдзя захавалі імёны 33 студэнтаў зь Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1364 году адлічвае сваю гісторыю Кракаўскі ўнівэрсытэт, які пасьля праведзенай Ягайлам рэформы стаў навучальнай установаю як Польшчы-Кароны, так і Княства. Для «ліцьвінаў» і «русінаў» у Ягелёнскай alma mater дзейнічала адмысловая студэнцкая бурса. На працягу ХV-ХVІ стагодзьдзяў там вучылася блізу 500 выхадцаў з нашых земляў, прычым прыкладна палова выпускнікоў атрымала ступень бакаляўра.
Вядома, што адначасова з Францішкам Скарынам у Кракаве авалодвалі навукамі Ян і Павал з Горадні, Станіслаў з Клецку, Вінцэсь са Слуцку, Мікола з Ашмяны, Марка зь Нямігі. Крыху пазьней туды паступіў Георгі з Забалоцьця. (Жлукцячы піва ў тамтэйшых корчмах, ён яшчэ не здагадваўся, што стане аўтарам жамойцкага «Катэхізісу», які потым Праспэр Мэрымэ згадае ў навэле «Локіс», што ўважліва прачытае, працуючы над фільмам «Масакра» у вынайдзеным ім жанры бульба-хорар, рэжысэр Андрэй Кудзіненка.)
Магнатэрыя нярэдка пасылала сыноў у старажытныя прэстыжныя ўнівэрсытэты. Перавага аддавалася Італіі, асабліва Балёньні й Падуі, што былі цэнтрамі рэнэсанснай думкі. Пазьней, у сувязі з пашырэньнем рэфармацыйных ідэяў, большую папулярнасьць набыло навучаньне ў пратэстанцкіх краінах.
Вы, спадар Скептык, не зусім маеце рацыю і ў тым, што не было дзе вучыцца ў Айчыне. Першая акадэмія з унівэрсытэцкім статусам — Віленская — сапраўды прыняла студэнтаў толькі ў 1579 годзе. (Зрэшты, заснаваная з ініцыятывы Сімяона Полацкага маскоўская Славяна-грэка-лацінская акадэмія адчыніла дзьверы ў 1687-м) Але і да таго Вялікае Княства было пакрытае густой сеткаю школаў і калегіюмаў розных роўняў.
Вышэйшыя калегіюмы давалі адукацыю, якая мала чым адрозьнівалася ад унівэрсытэцкай. У Полацку, да прыкладу, некалькі сэмэстраў выкладаў унівэрсытэцкія курсы паэтыкі й рыторыкі выдатны паэт-лацініст і філёзаф першай паловы ХVІІ стагодзьдзя Мацей Казімір Сарбеўскі. Менавіта там ён стварыў дасьледаваньне антычнай міталёгіі «Багі паганскіх народаў» і кнігу «Паэтыка», якім была наканаваная эўрапейская слава. Паэзію, дарэчы, ён лічыў сфэраю духоўнай свабоды, а створаны ёю мастацкі сьвет — ідэальнай рэальнасьцю, што існуе побач са сьветам, які нарадзіла Божая воля.
Празь некалькі гадоў выкладаць рыторыку ў Полацак прыехаў Жыгімонт Лаўксьмін, кніга якога «Практычнае красамоўства» пасьля выданьня ў Вялікім Княстве Літоўскім адзінаццаць разоў выходзіла ў друкарнях Прагі, Вены, Мюнхэну, Франкфурту… Яе не зашкодзіла б пачытаць і дамарослым сучасным палітыкам. «Мова — гэта адлюстраваньне душы, — пісаў Лаўксьмін. — Па мове і нас пазнаюць, адкуль мы ёсьць, і мы пазнаем іншых.»
Надзвычай цікава (і павучальна) прасочваць лёсы тых, хто атрымаў адукацыю ў заходніх унівэрсытэтах. Хтосьці заставаўся выкладаць. Пры канцы ХV стагодзьдзя ў Кракаўскай alma mater чытаў курс паводле «Этыкі» і «Мэтафізыкі» Арыстотэля магістар Ян з Мастоў. Вядомы мэмуарыст Хведар Еўлашоўскі з гонарам пісаў, што ягоны сын служыў у князёў Ганзага ў Мантуі. На жаль, невядома, што сталася зь вільнянінам Янам Філіповічам, што стаў у Балоньні доктарам права.
А вось згаданы ўжо Мацей Казімір Сарбеўскі падчас навучаньня й жыцьця ў Рыме заслужыў найменьне «хрысьціянскага Гарацыя» і першы са славянаў атрымаў з рук папы Ўрбана VІІІ ляўровы вянок на Капіталійскім узгорку. Здавалася б, жыві — не хачу. Ды, зьдзівіўшы сяброў і ўзрадаваўшы тамтэйшых паэтаў, Сарбеўскі выправіўся дадому. Засмучаны папа ўзнагародзіў яго перад ад’ездам залатым ланцугом з уласным партрэтам. Падарунак зямнога намесьніка сьвятога Пятра не спыніў разбойнікаў, якія двойчы рабавалі й зьбівалі новага Гарацыя на эўрапейскіх дарогах. Але Сарбеўскі вярнуўся ў Полацак, потым заняў пасаду дэкана філязофскага й тэалягічнага факультэтаў Віленскай акадэміі. Дадамо, што адно з выданьняў ягоных вершаў — антвэрпэнскае — ілюстраваў Рубэнс.
Гістарычныя дакумэнты сьведчаць, што, набыўшы эўрапейскую адукацыю, маладыя ліцьвіны амаль заўсёды вярталіся дадому. У духу гуманістычных традыцыяў Рэнэсансу яны мелі на мэце служыць найперш сваёй дзяржаве й свайму народу. Як Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі… Выхаванец Ляйпцыгскага ўнівэрсытэту Леў Сапега стаў вялікім канцлерам. Мікалай Радзівіл Сіротка, што студыяваў навукі ў Страсбуры й Цюбінгене, зрабіўся мэцэнатам і пісьменьнікам ды ператварыў родны Нясьвіж у маленькі Парыж…
А якое слова скажуць нашы сучасныя студэнты-«эўрапейцы»?
Скептык

Вялікае Княства было пакрытае густой сеткаю школаў і калегіюмаў розных роўняў.