Міколу Статкевічу спрабуюць уручыць пракурорскае папярэджаньне

Мікола Статкевіч

Двое супрацоўнікаў пракуратуры падышлі да кандыдата на пасаду прэзыдэнта Міколы Статкевіча адразу пасьля яго радыёзапісу ў холе будынка Белтэлерадыёкампаніі. Яны прапанавалі ўзяць папярэджаньне і паставіць свой подпіс за атрыманьне, але Мікола Статкевіч адмовіўся і сышоў.

Мікола Статкевіч паведаміў, што раніцай яму патэлефанавалі з Генэральнай пракуратуры і запрасілі прыйсьці, каб атрымаць папярэджаньне. Статкевічу паведамілі, што гэта зьвязана зь ягоным выступам на тэлебачаньні 23 лістапада.

Палітык лічыць, што падставай для рэагаваньня пракуратуры маглі стаць заклікі да выбарцаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу.