Адносіны Масквы і Менску ўступілі ў новую стадыю напружаньня. Чаму Аляксандар Лукашэнка адмовіўся падпісаць плян выкарыстаньня рэгіянальнай беларуска-расейскай вайсковай групоўкі? Па якой прычыне прэзыдэнт Беларусі не прыняў міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова? Чаму беларуска-расейскія стасункі зноў абвастраюцца?
Удзельнікі: дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і экспэрт зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску.
Валер Карбалевіч: «Аляксандар Лукашэнка ня проста адмовіўся падпісаць плян рэгіянальнай беларуска-расейскай вайсковай групоўкі, але зрабіў гэта публічна. Ён запатрабаваў, каб Расея несла фінансавыя выдаткі за сумесную абарону. Таксама Лукашэнка заявіў, што падпіша гэты дакумэнт толькі на паседжаньні вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы. Што стаіць за гэтым дэмаршам?»
Кірыл Коктыш: «Лукашэнка пасьля візыту ў Менск эўрапейскіх палітыкаў, атрымаў пэўныя гарантыі, што выбары будуць прызнаныя. Таму цяпер ён робіць ціск на Расею. Бо апошнім часам у беларуска-расейскім канфлікце Лукашэнка часьцей прайграваў. Цяпер ён імкнецца адыграцца.
І адначасова прэзыдэнт Беларусі імкнецца прадэманстраваць беларускім выбаршчыкам сілу, паказаць, што ён можа на роўных весьці дыялёг з Масквою».
Карбалевіч: «Звычайна Лукашэнка падчас беларуска-расейскіх канфліктаў імкнецца не закранаць вайсковую сфэру. Бо расейскія сілавікі — гэта галоўныя лабісты кіраўніка Беларусі ў Маскве. А вось цяпер ён выкарыстоўвае апошнюю казырную карту?»
Коктыш: «На саміце НАТО ў Лісабоне азначыліся фундамэнтальныя зрухі ў пазытыўны бок паміж Расеяй і Паўночнаатлянтычным альянсам. Казалі нават пра сумесную супрацьракетную абарону.
Таму Лукашэнку трэба завастрыць гэтае пытаньне, каб паказаць, што беларуска-расейская групоўка на нешта патрэбная. Бо пры хаўрусе Расеі з НАТО, статус Беларусі як абарончага чыньніка для РФ губляецца.
Дзяніс Мельянцоў: «Лічу, што гэты дэмарш Лукашэнкі трапляе ў агульнае рэчышча цяперашніх беларуска-расейскіх адносін. Сапраўды, кіраўнік Беларусі пераступае тую чырвоную лінію, якой былі вайсковыя дачыненьні.
Але ўжо блізу году Лукашэнка пераступае гэтую лінію. Ён паставіў пытаньні існаваньня расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. Потым Лукашэнка падвесіў падпісаньне пагадненьня аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня АДКБ, не прыняў на сябе старшынства ў гэтай арганізацыі. Вось і цяпер прыйшоў час, калі трэба карыстацца апошнімі козырамі.
Справа ў тым, што ў 1990-я гады быў заключаны своеасаблівы кантракт паміж Беларусьсю і Расеяй. Беларусь забясьпечвала вайсковыя, стратэгічныя пазыцыі РФ на сваёй тэрыторыі, а Масква забясьпечвала Беларусі эканамічныя прэфэрэнцыі.
Пазьней Расея адмовілася ад сваёй часткі гэтага кантракту. Таму Лукашэнка ставіць пытаньне аб адмове ад сваёй часткі кантракту, альбо зьмене гэтага кантракту».
Карбалевіч: «Лукашэнка не прыняў міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Гэта дзіўна, бо прэзыдэнт Беларусі ў абавязковым парадку прымае расейскіх губэрнатараў з самых маленькіх рэгіёнаў. А тут міністар замежных спраў. Чаму? Вось Інтэрфакс, спасылаючыся на крыніцу ў Крамлі, паведаміў: „Сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзыдэнтам Беларусі не магла адбыцца, таму што кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказаньні па гэтым пытаньні з боку прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева“. Што гэта азначае? Можа, Масква, атрымаўшы дыпляматычную аплявуху, імкнецца зьмікшаваць скандал, захаваць твар, добрую міну пры дрэннай гульні?»
Коктыш: «Думаю, Лукашэнка адмовіўся прыняць Лаўрова. Бо якая рацыя расейскаму прэзыдэнту пасылаць міністра замежных спраў у Менск і забараняць сустракацца з Лукашэнкам? Хутчэй гэтая заява крамлёўскай крыніцы была зроблена заднім днём, каб захаваць твар.
З аднаго боку, Лукашэнка дэманструе сілу перад сваім электаратам. З другога боку, для кіраўніцтва Беларусі дачыненьні з Расеяй настолькі дрэнныя, што ўжо горш ня будзе. І Лукашэнка падчас крызісу часта ідзе на абвастрэньне, гуляе ва-банк. Калі Масква прызнае выбары, то ён стане пераможцам».
Мельянцоў: «Па-першае, гэты візыт прымеркаваны да плянавага сумеснага паседжаньня Міністэрстваў замежных спраў двух краін».
Карбалевіч: «Вы лічыце лягічным, што падчас вострага канфлікту міністар замежных спраў Расеі прыяжджае ў Менск на нейкае плянавае паседжаньне сябраў фактычна неіснуючай саюзнай дзяржавы з руціннымі пытаньнямі? Ці не падаецца вам, што гэты візыт ёсьць жэст Масквы ў бок прымірэньня? І вось у выніку што атрымалася».
Мельянцоў: «Чынавенская машына працуе ў сваёй лёгіцы. Напрыклад, у разгар «малочнай вайны» на тэрыторыі Беларусі прайшлі маштабныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2009» Думаю, сустрэча не адбылася па ініцыятыве расейскага боку. Ёсьць рашэньне Масквы зьвесьці да мінімуму кантакты зь беларускім кіраўніцтвам.
Карбалевіч: «Фактычна за адзін дзень адбыліся два скандалы ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. Дык хто ініцыюе скандал? Які бок? Зь якімі мэтамі? Можа, Лукашэнка, натхнёны пазытыўнымі сыгналамі з Эўропы, вырашыў паказаць Маскве чарговы кукіш?»
Мельянцоў: «Думаю, вінаваты абодва бакі. Ціск на Лукашэнку з боку Масквы ставіць мэту парушыць ляяльнасьць беларускай намэнклятуры да свайго прэзыдэнта. А Лукашэнка імкнецца падчас выбараў выкарыстаць вобраз абаронцы незалежнасьці».
Дэмарш Лукашэнкі

Лукашэнка пасьля візыту ў Менск эўрапейскіх палітыкаў, атрымаў пэўныя гарантыі, што выбары будуць прызнаныя. Таму цяпер ён робіць ціск на Расею.

Чаму Лукашэнка не прыняў Лаўрова?
Карбалевіч: «Лукашэнка не прыняў міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Гэта дзіўна, бо прэзыдэнт Беларусі ў абавязковым парадку прымае расейскіх губэрнатараў з самых маленькіх рэгіёнаў. А тут міністар замежных спраў. Чаму? Вось Інтэрфакс, спасылаючыся на крыніцу ў Крамлі, паведаміў: „Сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзыдэнтам Беларусі не магла адбыцца, таму што кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказаньні па гэтым пытаньні з боку прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева“. Што гэта азначае? Можа, Масква, атрымаўшы дыпляматычную аплявуху, імкнецца зьмікшаваць скандал, захаваць твар, добрую міну пры дрэннай гульні?»
Коктыш: «Думаю, Лукашэнка адмовіўся прыняць Лаўрова. Бо якая рацыя расейскаму прэзыдэнту пасылаць міністра замежных спраў у Менск і забараняць сустракацца з Лукашэнкам? Хутчэй гэтая заява крамлёўскай крыніцы была зроблена заднім днём, каб захаваць твар.
З аднаго боку, Лукашэнка дэманструе сілу перад сваім электаратам. З другога боку, для кіраўніцтва Беларусі дачыненьні з Расеяй настолькі дрэнныя, што ўжо горш ня будзе. І Лукашэнка падчас крызісу часта ідзе на абвастрэньне, гуляе ва-банк. Калі Масква прызнае выбары, то ён стане пераможцам».
Ціск на Лукашэнку з боку Масквы ставіць мэту парушыць ляяльнасьць беларускай намэнклятуры да свайго прэзыдэнта.