Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў назваў апошнія кантакты беларускага кіраўніцтва з прадстаўнікамі Эўразьвязу і краінаў, якія ўваходзяць у ЭЗ, "натуральным працэсам ва ўмовах усясьветнай глябалізацыі".
Гэтую заяву Лаўроў зрабіў сёньня, выйшаўшы да прэсы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Тут сёньня прайшло сумеснае паседжаньне калегіяў міністэрстваў дзьвюх краінаў.
Міністар Лаўроў таксама сказаў, што Расея ня мае намеру стрымліваць Беларусь у дачыненьнях з Захадам. Больш за тое, Масква падтрымлівае ўцягненьне Беларусі ў розныя формы эўрапейскага супрацоўніцтва — падкрэсьліў Сяргей Лаўроў.