Статкевіч: Многія старшыні калгасаў працуюць лепей, чым некалі кіраўнік саўгасу “Гарадзец”

Мікола Статкевіч

23 лістапада ў эфіры БТ выступае кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.

Статкевіч пачаў выступ на расейскай мове.

Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Міколы Статкевіча, 23.11.2010, ч.1



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Міколы Статкевіча, 23.11.2010, ч.2



Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Міколы Статкевіча, 23.11.2010, ч.3



Тэзы выступу

• Інфармацыю даюць СМІ, радыё і тэлебачаньне. Зь іх нельга нешта даведацца пра выбары і кандыдатаў.

• Тэлебачаньні пра іншых кандыдатаў не расказвае.

• На экранах адзін і той жа чалавек, 17 гадоў запар. А потым народ пытаецца: “А хто акрамя яго?“ Ды ў нас 2 тысячы старшыняў калгасаў, якія працуюць ня горш за былога кіраўніка саўгасу «Гарадзец».

• Выбарчыя камісіі фарміруе вэртыкаль. А кіруе вэртыкальлю адзін чалавек. Участковыя камісіі — з аднаго працоўнага калектыву, дзе ўсе на кантракце.

• 5 дзён папярэдняга галасаваньня. Навошта? Заганяюць людзей, міліцыянтаў, вайскоўцаў, студэнтаў. Уначы скрыні без нагляду. А калі іх адчыняюць — усе за аднаго чалавека.

• У дзень галасаваньня пры падліку галасоў назіральнікаў адганяюць за 10 мэтраў, яны бачаць толькі філейныя часткі сябраў камісіі. Нават у Афрыцы — паказваюць бюлетэні ўсім.

• Захаду патрэбныя сумленныя выбары. Гатовыя даць вялікія сродкі — 3 млрд эўра за сумленныя выбары. Аказваецца, нам ня трэба. Адзін чалавек залез наверх і лесьціву за сабой прыбраў.

• Ня мы, народ, ажыцьцяўляем уладу. Уладу ажыцьцяўляе адзін чалавек, які прызначае ўсіх зьверху.

• Дасталася ад СССР добрая прамысловасьць. За 20 гадоў — ніводнага новага прадпрыемства. За 17 гадоў Японія, ЗША сталі самымі разьвітымі краінамі. А мы за 17 гадоў запазычылі паўгадавы ВУП.

• Пэнсіянэры. Сорамна і грэх падманваць старых. Яны памятаюць вайну, холад і голад, — і вераць тэлевізару. Але ня ведаюць, як жывуць пэнсіянэры за мяжой: вандруюць у Эгіпэт, Гішпанію, Партугалію.

• Адукацыя стала платнай. Школьная рэформа: хістаньні. Чаму міністар адукацыі не пакараны, чаму ён дагэтуль кіруе? Прычым, кіруе штабам аднаго з кандыдатаў.

• Права на шчасьлівае дзяцінства маюць усе дзеці, а ня толькі адно дзіцё.

Што трэба зрабіць, каб зьмяніць сытуацыю? (Тут перайшоў на беларускую мову)

• Як уратаваць эканоміку? Малы бізнэс разьвіваць, а не душыць

• Трэба разьвіваць інвэстыцыйныя праекты.

• Пэнсію трэба прывязаць да заробкаў.

• Уклады. Абакралі народ — трэба вярнуць грошы. Украіна вярнула. І тут трэба вярнуць.

• Павінны быць ільготы для пэнсіянэраў і дзяцей.

• Патрэбныя палітычныя рэформы.

• Найперш — сумленныя выбары, каб быў нармальны парлямэнт.

• Наконт геапалітычных праблем. Краіна невялікая — сябраваць трэба з усімі. Ня толькі з Расеяй. Неабходна інтэгравацца ў эўрапейскую прастору.

• Вось што павінен зрабіць сапраўдны прэзыдэнт, але ня робіць. (Зноў перайшоў па расейскую мову).

• Выбараў у нас няма. Выбары фальсыфікуюцца. Вынікі ўжо вядомыя. Навошта тады я іду на выбары? Я хачу зьмяніць гэта. Нам гэта трэба зрабіць разам.

• Не ўдзельнічайце ў датэрміновых выбарах — ваш голас скрадуць. Прыходзьце галасаць у дзень выбараў.

• Можна стаць незалежным назіральнкам. Патрабуйце, каб галасы лічылі пры вас.

• Заклікаў прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада а 18-й гадзіне.


Тэлевыступы іншых кандыдатаў:


Рымашэўскі на БТ:
“Абіралі прэзыдэнта — абралі цара“

Міхалевіч:
“Я не хачу ўдзельнічаць у спаборніцтве абяцаньняў кандыдатаў“