Пра гэта заявіў журналістам старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч, паведамляе БелТА.
«Паводле нашых прагнозаў, больш беларускі рубель да даляру ЗША дэвальваваць ня будзе», — сказаў спадар Пракаповіч, заўважыўшы, што ў апошні час даляр стаў моцна вагацца. «Даляр стаў нестабільнай і непрадказальнай валютай. Акрамя таго, даляр моцна пераацэнены ў дачыненьні да беларускага рубля. Таму ўжо ў канцы 2010 году курс зьменшыцца і стане блізкім Br 3000 за $1», — заўважыў Пётар Пракаповіч.
Кіраўнік Нацбанку адзначыў, што ў 2011 годзе сытуацыі, якая была 2 студзеня 2009 году, не паўтарыцца: «2 студзеня сышло ў гісторыю. Мы яго ўжо перажылі. Больш такіх выпадкаў ня будзе». Ён патлумачыў, што праведзеная разавая дэвальвацыя была абумоўлена патрабаваньнем МФВ. «Сёньня сытуацыя цалкам іншая… Няма абавязацельстваў перад МВФ, у нас дастаткова сваіх рэсурсаў».