20-гадовую Вікторыю Чыж пазбавілі працы пасьля таго, як зь яе начальнікам паразмаўлялі асобы ў цывільным.
Дзяўчына працавала прадавачкай у індывідуальнага прадпрымальніка Барыса Краўчанкі.
"За месяц да звальненьня бос даведаўся, што я ўваходжу ў ініцыятыўную групу Рыгора Кастусёва. Ён мне тады сказаў, што БНФ — гэта дрэнна. Маўляў, давай выходзь, каб у мяне не было праблемаў", — распавядае Чыж.
"Праз тыдзень ён да мяне падышоў ізноў і паведаміў, што да яго прыходзілі людзі ў цывільным і цікавіліся мной. Таксама сказаў, што ў мяне апошні час, каб выйсьці з БНФ", — працягвае дзяўчына.
Сама Вікторыя, якая зьяўяецца актывісткай Моладзі БНФ, бачыць прычыну звальненьня ў наступным: "Я зьбірала подпісы за Кастусёва. Шмат сабрала. Вось і ўзяліся за мяне".