Фэстываль беларускамоўнага року ў Полацку

У полацкім гарадзкім доме культуры ў гэтыя выхадныя праходзіць 4-ы фэстываль беларускамоўнага року «LIVEinROCК».

Арганізатары кажуць, што фэстываль праводзіцца ў выглядзе конкурсу, у якім бяруць удзел маладыя музычныя гурты, і менавіта падтрымка гэтых калектываў, якія сьпяваюць па-беларуску, — галоўная мэта імпрэзы.

За перамогу і галоўны прыз — 10 гадзінаў запісу ў менскай студыі «Осмас» — будуць змагацца гурты «СORSET», «moZart», «Краджа Золата», «Мясцовыя», «Інфра-чырвоны выдых», «МіМіКа», «Metalgues», «Devil Waltz» і «Выдуманы Мір».

Таксама будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Найлепшы тэкст», «Найлепшае шоў» і «Прыз глядацкіх сымпатыяў».