«Ці зьбіраецеся вы сачыць за тэлевізійнымі выступамі кандыдатаў у прэзыдэнты? Каго найперш хацелі б пабачыць і пачуць?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Спадар: «Някляева. Выклікае найбольшы давер як чалавек інтэлігентны, як чалавек сьвядомы, як чалавек, які, як мне падаецца, будзе клапаціцца пра наш дабрабыт».
Малады спадар: «Кагосьці пэўнага відаць не. Цікава было б пачуць усіх. Параўнаць іх перадвыбарчыя праграмы, пачуць іх меркаваньні пра сытуацыю ў грамадзтве, эканоміцы, палітыцы ў цэлым».
Спадар: «Аляксандра Рыгоравіча, бо я яму веру. А вось Някляеву я ня веру, бо ён кажа толькі пра недахопы, але ня кажа, як гэтыя недахопы выправіць. Недахопы мы ўсе ведаем, але як перамагчы кажа толькі адзін Аляксандар Рыгоравіч».
Юнак: «Віталя Рымашэўскага. Хацелася б пабачыць як ён давядзе сваю праграму людзям. Тое, што ён кажа асабіста, гэта адно, а як гэта будзе для масавай публікі — гэта іншае. Болей кажуць, які дрэнны Лукашэнка, а што самі прапануюць, ня кажуць».
Спадар: «Някляева. Ці ёсьць нейкая ў яго праграма? Што ён будзе рабіць у эканоміцы, у сацыяльнай палітыцы, у міжнароднай палітыцы. Ён жа паэт. Ён не эканаміст, не палітык. Можа быць, нейкія сілы яго высоўваюць. А калі ёсьць нейкія сілы, то тады ў іх ёсьць нейкая праграма. Хацелася б паслухаць гэтую праграму».
Юнак: «Хацелася б паслухаць усіх. Кажуць, што ў кандыдатаў асаблівага й выбару няма. Я асабіста нікога ня чуў і нікога ня ведаю. Мне сымпатычны наш прэзыдэнт. Ён і так шмат гаворыць — я яго чую. Спадзяёмся, што ўсё, што ён абяцае, усё будзе ў гэтым кірунку адбывацца».
Спадарыня: «Толькі Някляева. Бо я ягоныя вершы ведаю. Гэта разумны чалавек, але навошта ён у гэтую брудную палітыку палез, я ня ведаю. А пачуць я яго хачу. Паважаю яго як чалавека».
Юнак: «Рыгора Кастусёва, бо ён наш, магілёўскі. Ён добры чалавек. Каб болей пра сябе распавёў, каб людзі зразумелі, хто ён такі, чым займаецца».
Спадар сталага веку: «Усіх паслухаю. Прызнацца, іх нікога ня ведаю. Толькі чуў прозьвішчы па радыё, што дзесяць чалавек. Дык я пакуль ня вызначыўся».
Малады спадар: «Кожнага хацеў бы пачуць. Якая ў іх сапраўды мэта, для чаго яны выступаюць, куды павядуць краіну. Па сутнасьці мала чуваць кандыдатаў».