Лукашэнку заменіць Радзькоў?

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка сёньня наведае Парк высокіх тэхналёгій у Менску. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

На 12 гадзін заплянаваная рэгістрацыя кандыдатаў на прэзыдэнта на выбарах 19 сьнежня, сярод якіх пазначаны і дзейны кіраўнік Беларусі.

Аднак наконт таго, што Лукашэнка прыйдзе на гэтую цырымонію, афіцыйнага паведамленьня няма. У графіку А. Лукашэнкі на ягоным сайце пазначана толькі наведваньне Парку высокіх тэхналёгій. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на ўрачыстасьці замест Лукашэнкі будзе прысутнічаць кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы міністра адукацыі Аляксандар Радзькоў.