Новая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111". Эфір 17 лістапада 2010 году
Галоўнай тэмай у пошце "Свабоды" па-ранейшаму застаецца выбарчая кампанія. Да дня асноўнага галасаваньня — усяго месяц, але для большасьці беларусаў, якія атрымліваюць інфармацыю зь дзяржаўных СМІ, імёны супернікаў Аляксандра Лукашэнкі, іхныя палітычныя і эканамічныя праграмы застаюцца загадкай. Дзяржаўны тэле- і радыёэфір у гэтыя дні запоўнены пераважна бадзёрымі паведамленьнямі пра посьпехі і дасягненьні цяперашняй улады.
Нашага слухача Ігара Паснова зь Віцебску, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, абураюць сьцьвярджэньні афіцыйных асобаў пра тое, нібы выбарчая кампанія ў краіне праходзіць дэмакратычна і свабодна. Спадар Ігар піша:
"Якая ж яна свабодная, калі народ штодня бессаромна замбуюць празь дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё? Пераконваюць, як нам добра жывецца, якія выдатныя ў нас бальніцы, школы. Словам, не жыцьцё, а казка. Як бы і мне хацелася жыць у той Беларусі, якую паказваюць па БТ! А варта камусьці выйсьці з гэтай салодкай сьпячкі, зірнуць праўдзе ў вочы, дык яго адразу — палкай па галаве.
Я — дзіцячы доктар, таму часта размаўляю з бацькамі сваіх маленькіх пацыентаў. Ведаю, што робіцца на прадпрыемствах гораду. Заводы абкладзеныя данінай. Улады прымушаюць раскашэльвацца на так званае добраўпарадкаваньне. А што ў гэты час робіцца на саміх заводах? У якім яны стане? Зусім недалёка ад мяне — прадпрыемства трактарных запчастак. Карціна на вытворчасьці — як у фільме "Сталкер". Дах цячэ, станкі ў цэху закрываюць плёнкай, каб падчас дажджу не заліло. Людзі мерзнуць ужо з восені, вымушаны працаваць у верхнім адзеньні. Зрабілі гальванічны цэх, а запусьціць ня могуць: няма грошай на ачышчальныя збудаваньні. Затое чатыры мільярды рублёў на паглыбленьне рэчышча Дзьвіны і на прагулачны параходзік знайшлі. Там ужо месяц працуе Дзяржкантроль. Але наўрад ці што знойдзе. Зразумела ж: усе яны пад губэрнатарам Косінцам...
Напісаў пра гэта прэзыдэнту Лукашэнку. Але ўпэўнены: перашлюць усё ўніз, самім фігурантам. І зноў пачнуцца зьдзекі, псыхалягічны прэсінг, запалохваньні — замест таго, каб разабрацца ў праблеме па сутнасьці.
Зразумела, што задавальненьня ад гэтага я не атрымліваю. Але бачу: далей так жыць нельга. Нельга цярпець, што прыедзе чарговая камісія і будзе казаць на чорнае, што гэта — белае. Але я, як Юліюс Фучык, зноў і зноў буду паўтараць: "Людзі, будзьце пільныя!" І сям-там мяне чуюць".
На мінулым тыдні кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімір Макей дакладваў Лукашэнку, што колькасьць скаргаў на мясцовую ўладу на працягу апошніх трох гадоў увесь час узрастае. Прычым найбольшы рост — па Віцебскай вобласьці (каля 40 працэнтаў). Падчас нарады на гэтую тэму кіраўніка Віцебскай вобласьці Косінца Аляксандар Лукашэнка асабліва жорстка крытыкаваў і нават пагражаў звольніць. Падставай стала, праўда, не занядбанасьць бальніц і заводзкіх цэхаў, а заява жанчыны з Браслаўшчыны, якая прыехала ў Менск, каб паскардзіцца на тое, што мясцовы калгас ня даў тэхнікі, каб убраць збожжа на прысядзібным участку. Ураджай у выніку загінуў.
Як паведамілі афіцыйныя крыніцы, Лукашэнка адвёў чыноўнікам на вырашэньне ўсіх праблемаў зь людзкімі скаргамі ня больш за тыдзень. Праўда, можна згадаць, што прыблізна такія ж пагрозьлівыя заявы на адрас бяздушных, чэрствых, абыякавых чыноўнікаў гучалі з вуснаў Лукашэнкі і шаснаццаць год таму, калі ён толькі перамог на выбарах. І перамог, дарэчы, не ў апошнюю чаргу дзякуючы абяцаньням утаймаваць і ачалавечыць бюракратычную машыну.
Многія нашы слухачы лічаць, што вынік сьнежаньскіх прэзыдэнцкіх выбараў перадвызначаны. Аўтар аднаго зь лістоў на гэтую тэму — Васіль Завадзкі з Маладэчна — мяркуе, што апазыцыя ў выбарчай кампаніі шанцаў ня мае. Слухач піша:
"Думаю, што ніводзін з апазыцыйных кандыдатаў не набярэ колькі-небудзь значнай колькасьці галасоў. У СМІ іх не паказваюць. А калі і дадуць якую гадзіну тэлеэфіру, дык большасьць людзей гэтага нават не заўважыць. А просты народ — пэнсіянэры, сяляне — гарой стаіць за Лукашэнку. Таму той і мае поўную ўпэўненасьць у сваёй перамозе.
Цяпер — пра іншае. У перадачах "Свабоды" шмат такой інфармацыі, якую нідзе больш ня знойдзеш. Вы робіце добрую справу. На жаль, у многіх людзей няма магчымасьці вас слухаць. Праўда, у нас у Маладэчне на кірмашы апошнім часам пачалі зьяўляцца прымачы з кароткімі хвалямі. Дык ёсьць надзея, што паболее людзей, якія будуць ведаць праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі".
Сьцьвярджаць, што сяляне і пэнсіянэры "гарой стаяць за Лукашэнку", можна было б хіба тады, спадар Васіль, калі б існавалі вынікі дакладных апытаньняў грамадзкай думкі, праведзеных вартымі даверу сацыялягічнымі службамі. Але дзейнасьць незалежных сацыёлягаў у Беларусі жорстка абмежаваная. А да тых апытаньняў, якія праводзяцца дзяржаўнымі службамі за дзяржаўныя грошы і нязьменна паказваюць падтрымку Лукашэнкі на ўзроўні 60—70-ці працэнтаў, даверу ня надта шмат.
Ня мае спадзяваньняў на хуткія палітычныя зьмены ў Беларусі і Алесь Станкевіч з Горадні. Ён лічыць, што сьнежаньскія выбары адбудуцца паводле старой схемы, ня раз апрабаванай уладай за апошнія 16 гадоў. У сваім лісьце на "Свабоду" слухач піша:
"Відавочна, што Лукашэнка не зьбіраецца разьвітвацца з уладай, а таму правядзе так званыя "выбары" ў адпаведнасьці з добра адладжаным сцэнаром. Дый як інакш? Калі ён страціць уладу, дык незалежнае сьледзтва можа раскрыць загадкавыя зьнікненьні Ганчара, Захаранкі, Красоўскага — а тады можна сесьці на лаву падсудных.
Як у такім разе супрацьстаяць фальшаваньням? Думаю, што адзіным выйсьцем можа стаць байкот. Альбо дзейнічаць паводле колішняга сцэнару, прапанаванага Пазьняком — адрываць кавалак бюлетэня і перадаваць адмысловым зборшчыкам.
Але самае галоўнае цяпер — наладзіць масавую агітацыю супраць Лукашэнкі, узмацніўшы незалежнае радыё і тэлеканал "Белсат". Трэба дамагчыся, каб у як мага большай колькасьці людзей зьявіліся спадарожнікавыя "талеркі", каб у незалежным эфіры выступалі таленавітыя і разумныя выступоўцы, якія б раскрывалі сапраўдную сутнасьць цяперашняга рэжыму".
Ня думаю, спадар Алесь, што ёсьць сэнс у нейкай асаблівай агітацыі супраць Лукашэнкі, тлумачэньні беларусам ягонай сутнасьці. Сутнасьць за 16 гадоў усе, хто хацеў, разгледзелі, і заклікі тут бескарысныя. Чаго не хапае многім людзям у Беларусі — дык гэта аб'ектыўнай праўдзівай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў краіне і вакол яе. Будуць грамадзяне ведаць праўду — самі зробяць асэнсаваны выбар на карысьць таго шляху, які прывядзе іх і іхную дзяржаву да свабоды і дэмакратыі.
У аглядзе пошты 1-га верасьня прагучаў ліст Міхаіла Лекаха з Рыгі з адказам на пытаньне — на якія грошы лідэры беларускай апазыцыі выпраўляюцца ў замежныя паездкі. І вось — новы ліст ад нашага латвійскага слухача. Спадар Леках піша:
"Ну вось, цяпер радыёслухачы будуць ведаць, што беларускія апазыцыянэры езьдзяць за мяжу не на свае кроўныя грошы, а на сродкі асобаў, якія запрашаюць апазыцыю. Заўважу пры гэтым, што свае паштовыя выдаткі і шматлікія званкі на тэлефон Беларускай Свабоды я аплочваю са сваіх асабістых сродкаў: ніхто мне на гэта грошай не дае.
А ўвогуле, што да беларускай апазыцыі, то я мяркую так. Калі б у яе было элемэнтарнае адзінства, то знайшліся б і грошы ўнутры Беларусі — і на паездкі, і на іншае. Але гэтага адзінства няма. Таму ўжо цяпер ясна, што апазыцыя ў прынцыпе (паводле азначэньня) ня здольная перамагчы на прэзыдэнцкіх выбарах. Бо большасьць беларусаў ніколі не прагаласуе за чалавека, які прэтэндуе на прэзыдэнцкую пасаду і пры гэтым бярэ грошы на паездкі ад замежнікаў".
Спрэчнае сьцьвярджэньне, спадар Леках. Калі вы ўважліва сочыце за публікацыямі на беларускую тэму, то не маглі не заўважыць, які скандал разгарэўся сёлета ў траўні-чэрвені ў Аўстрыі — вакол былых кіраўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту гэтай краіны, якія аплочвалі адпачынак беларускага прэзыдэнта і ягонай сьвіты ў 2002 годзе ў Альпах. Нагадаю: у сакавіку таго году Аляксандар Лукашэнка ў суправаджэньні амаль дваццаці чалавек бавіў час на горных схілах, у гатэлях і рэстарацыях альпійскай рэспублікі. Усе выдаткі (а гэта каля 200 тысяч эўра), як паведаміла аўстрыйская прэса, узялі на сябе гасьцінныя гаспадары-аўстрыйцы.
І на заканчэньне — ліст ад Разаліі Рубінчык зь Менску, якая ўжо шмат гадоў спрабуе абудзіць у грамадзтве літасьць да безабаронных жывёл. Слухачка піша:
"Вось і зноў у Беларусі далі зялёнае сьвятло ўсім відам паляваньня. Асабліва заахвочваюць замежнікаў, бо тыя гатовыя заплаціць за забойства валютай. Нават у Белавескай пушчы страляюць у жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу — зуброў, спасылаючыся на тое, што некаторыя зь іх падлягаюць выбракоўцы. Але чаму не дазволіць ім памерці ўласнай сьмерцю? Навошта трэба забіваць? Дарэчы, каб упаляваць зубра, трэба выкласьці 5000 эўра. Няўжо гэтыя крывавыя грошы даражэйшыя за жыцьцё жывёліны?
У гарадах сытуацыя таксама вартая жалю. Да беспрытульных жывёлін ставяцца, як да сьмецьця, зьнішчаючы іх самым жорсткім, бесчалавечным спосабам. А на пратэсты зоаабаронцаў улада не рэагуе — зрэшты, як і на ўсе іншыя патрэбы людзей".
Што тут сказаць, спадарыня Рубінчык... Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, у якой дзяржава прымяняе сьмяротнае пакараньне. Пры гэтым целы пакараных сьмерцю не выдаюць сваякам і трымаюць у сакрэце нават месца пахаваньня. У грамадзтве, якое мірыцца з такім парадкам, вялікія праблемы зь міласэрнасьцю і ў дачыненьнях паміж людзьмі, і ў стаўленьні да ўсяго жывога.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by