18 лістапада ў Парыжы адбудзецца чарговае паседжаньне Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). У парадак дня пасяджэньня камітэту ўнесенае пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі, – паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПАРЭ.
Мяркуецца, што на пасяджэньні выступіць дакладчык ПАРЭ па Беларусі Сініка Хурскайнэн, якая ў жніўні наведвала Беларусь з азнаямленчым візытам. Затым чакаецца дыскусія з удзелам старшыні камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Беларусі Яўгена Сьмірнова і сустаршыні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага, які прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта Беларусі.