Сёньня ў Гомелі дарадца амбасады ЗША ў палітычных і эканамічных пытаньнях Дэвід Страшной сустрэўся з гомельскімі дэмакратычнымі актывістамі.
Цягам гадзіны ён цікавіўся меркаваньнямі апазыцыянэраў, зьвязанымі з хадой кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Закраналіся пытаньні галоснасьці выбараў, фармаваньня выбарчых камісій, арганізацыі на выбарчых участках падчас галасаваньня назіраньня з боку рэгіянальных дэмакратычных сілаў.
Кіраўнік абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка паведаміў, у прыватнасьці, што апазыцыйныя актывісты возьмуць пад пільны кантроль 50 выбарчых участкаў. На некаторых зь іх будзе арганізавана нават кругласутачнае назіраньне.
Абмяркоўваліся таксама магчымыя варыянты разьвіцьця падзеяў пасьля выбараў прэзыдэнта, якія прызначаны на 19 сьнежня. А таксама ўплыў у гэтым зьвязку з боку суседняй Расеі.
Свае меркаваньні выказалі рэгіянальны каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімер Кацора, а таксама старшыні абласных арганізацый Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, Васіль Палякоў і Валер Пуціцкі адпаведна.
Пуціцкі: «Я так зразумеў, што найперш для дарадцы была цікавай гэтая сустрэча. Яму хацелася даведацца, што ў рэгіёнах думаюць пра цяперашнюю сытуацыю ў краіне. Дэвід Страшной не выступаў, а слухаў нас».
Дарадца амбасады ЗША меў таксама сустрэчу з прадстаўнікамі Гомельскай гарадзкой арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», наведаў абласную ўнівэрсальную бібліятэку імя Леніна, дзе з удзелам амбасады ЗША ў Беларусі заснаваны Амэрыканскі куток для пасьпяховага партнэрства.