Як паведамляе сайт belarus.avtonom.org, беларускі анархіст Максім Веткін прызнаў сваю датычнасьць да падпалу банка 1 траўня і нападу на амбасаду Расеі 30 жніўня. Сябры актывіста ўпэўненыя, што прызнаньне ён зрабіў пад ціскам міліцыі.
Сябры Максіма Веткина прызнаюцца, што ня ведаюць «абставінаў арышту і прызнальных паказаньняў». У той жа час актывісты ўпэўненыя, што ўсё, што міліцыя зможа «зь яго выбіць, будзе зроблена альбо праз катаваньні, альбо праз пагрозы рэпрэсіяў у дачыненьні да блізкіх», прыводзіць адкрыты ліст сяброў анархіста блог belarus.avtonom.org.
30 жніўня ўвечары невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады ў Менску дзве бутэлькі з запальнай сумесьсю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі амбасады аўтамабіль, але ахова амбасады патушыла пажар самастойна.
Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". 2 верасьня ў інтэрнэце зьявілася заява, у якой адказнасьць за інцыдэнт ўзяла на сябе анархісцкая групоўка "Сябры Свабоды". Як паведамлялася ў заяве, інцыдэнт ля амбасады быў акцыяй пратэсту супраць арыштаў у дачыненьні да актывістаў, якія выйшлі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве.
Па справе арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.