Кіраўнік краіны заявіў, што дэвальвацыі мясцовай валюты ня будзе, аднак пры гэтым параіў грамадзянам быць асьцярожнымі зь пераводам ашчаджаньняў у даляры.
Паводле ягоных словаў, усе гэтыя чуткі справакавалі «шарлатаны, якія ірвуцца ў прэзыдэнты, а для іх, чым горш у краіне, тым лепш».
Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што Беларусь назапасіла дастатковую колькасьць валютных рэзэрваў, павялічыўшы, сярод іншага, і запасы золата. Ён таксама папярэдзіў пра магчымае падзеньне курсу даляру.
«Будзьце асьцярожныя з далярам. Я вас папярэдзіў», — сказаў беларускі лідэр, паведаміўшы пра палітыку кіраўніцтва ЗША па дадатковай эмісіі даляраў.
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі «людзі кінуліся купляць даляры і нясуць іх у банкі».
«Майце на ўвазе, што вы можаце страціць на гэтым даляры. Усе скідаюць даляр, а вы яго скупляеце», — прыводзіць выказваньне кіраўніка дзяржавы агенцтва «Інтэрфакс».