Старшыня папскай рады па СМІ наведае Беларусь

Старшыня папскай рады па СМІ арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі плянуе наведаць Менск у траўні 2011 году.

"13 мая ватыканскі герарх мае намер выступіць на канфэрэнцыі, прысьвечанай СМІ, якая пройдзе ў Менску", — паведаміў адказны за сувязі з мэдыямі пры сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандар Улас.

У 2008 годзе зь візытам Менск наведаў дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызіё Бэртонэ.