Амбасада Азэрбайджанскай Рэспублікі ў Беларусі прэзэнтавала кнігу азэрбайджанскага гісторыка і журналіста Мусы Мэрджанлы «Армянства. Расея. Каўказ», перакладзеную на беларускую мову.
Міждзяржаўныя, міжэтнічныя адносіны і праблемы належаць да надзённых праблем геапалітыкі. Дасьледаваньне Мусы Мэрджанлы прысьвечана ўзаемаадносінам армянаў з аўтахтоннымі народамі і Расеяй на Паўднёвым Каўказе. Гэта першае навуковае дасьледаваньне на такую тэму, перакладзенае на беларускую мову. І каштоўнасьць яго ў першую чаргу ў тым, што грунтуецца яно на першакрыніцах, дакумэнтах. Прычым, многія зь іх датуюцца пачаткам ХІХ стагодзьдзя.
Старшыня Азэрбайджанскага кангрэсу ў Беларусі Націк Багіраў падкрэсьліў:
«Нягледзячы на праблемы з суседняй дзяржавай, не было нападак на суседнюю краіну. Я перакананы, што гэта кніга будзе карысная ня толькі гісторыкам, але і простым чытачам. Прачытаўшы гэту кнігу, я таксама вельмі шмат адкрыў для сябе новага. У ёй вельмі шмат гістарычных фактаў, вельмі шмат прыводзіцца армянскіх крыніцаў».
Пераклала гэту навуковую працу Эсьміра Ісмаілава, выпускніца факультэту журналістыкі БДУ і Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту, якая працуе адмыслоўцам па сувязях з грамадзкасьцю ў азэрбайджанскай амбасадзе ў Беларусі і дасканала валодае беларускай мовай:
«У мяне маці родам зь Беларусі, а бацька — з Азэрбайджану. Калі мне было 10 гадоў, сям’я пераехала з Азэрбайджану ў Менск. Таму для мяне цалкам нескладана размаўляць па-беларуску».
Карэспандэнтка: «Атрымліваецца, што толькі 10 гадоў пражылі ў Азэрбайджане і азэрбайджанскую мову не забыліся?»
«Не забылася, але, на жаль, азэрбайджанская мова даецца мне цяжэй за беларускую. І хоць азэрбайджанская дыяспара ў Беларусі даволі вялікая, усё ж такі складана ў Беларусі размаўляць па-азэрбайджанску».
Карэспандэнтка: «А чаму абраная менавіта гэтая кніга?»
«Ведаеце, цяпер даволі шмат літаратуры выходзіць, якая тычыцца менавіта гэтай праблемы — Нагорна-Карабахскага канфлікту. Але нам падалося, што гэтая кніга адлюстроўвае менавіта больш фактычны матэрыял, шмат спасылак аўтар робіць на дакумэнтальныя матэрыялы, якія мы можам знайсьці ня толькі ў азэрбайджанскіх крыніцах, але і ў Армэніі, і ў Расеі, у краінах былога Савецкага Саюзу. Нам так падалося, што гэта найбольш аб’ектыўны варыянт адлюстраваньня гісторыі менавіта гэтага пэрыяду».
Згаданая кніга прызначаная ня толькі для гісторыкаў і адмыслоўцаў у міжнародных дачыненьнях, але будзе цікавая і звычайнаму чытачу.