Распаўсюджаная Reuters інфармацыя пра тое, што прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што Лукашэнка павінен перамагчы на выбарах, і што толькі ён «можа гарантаваць палітычную і эканамічную стабільнасьць у краіне ды яе незалежнасьць», камэнтуюць некаторыя кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі.
Прэсавы сакратар Грыбаўскайце Лінас Бальсіc адмовіўся камэнтаваць журналістам паведамленьне Reuters. Пры гэтым ён, аднак, падкрэсьліў, што кіраўніца краіны заклікала свайго беларускага калегу выконваць дэмакратычныя стандарты.
Прэсавы сакратар Грыбаўскайце таксама адзначыў, што «асобныя паведамленьні СМІ з закрытых сустрэч звычайна не камэнтуюцца».
«Магу сказаць толькі тое, што прэзыдэнт Грыбаўскайце ніякай афіцыйнай падтрымкі не дэманстравала, а заклікала правесьці выбары максымальна адкрыта і дэмакратычна. Лукашэнка гэта публічна паабяцаў», — сказаў Лінас Бальсіс.
Паводле інфармаваных крыніцаў у Брусэлі, апублікаваныя Ройтэрс цытаты прэзыдэнта Літвы шмат у чым адлюстроўваюць пазыцыю Эўразьвязу.
«Вельмі шкадую пра такое выказваньне кіраўніка суседняй краіны і лічу яго памылковым. Магчыма, у яе склалася ня тое ўражаньне пра Аляксандра Лукашэнку. Баюся, што ў бліжэйшы час яно будзе разьвеянае тымі дзеяньнямі, якія Літва і яе прэзыдэнт пабачаць на свае вочы. А менавіта — як Лукашэнка ня выканае дадзеных ім абяцаньняў. У тым ліку і просьбы Грыбаўскайце адносна той жа рэгістрацыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Ну а што тычыцца стаўленьня Літвы і ЭЗ да беларускай апазыцыі, то ўсім бачна, як павялічыўся расейскі ўплыў у апазыцыі. Тыя кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, якія маюць у сваіх праграмах лёзунгі на інтэграцыю з Расеяй, якія спадзяюцца пры дапамозе Масквы зьмяніць дыктарскі рэжым, дэмакратызаваць Беларусь, — гэтыя кандыдаты маюць і найбольшыя фінансы. Зразумела, што эўрапейскія аналітыкі ў выніку ня бачаць у такіх беларускіх апазыцыйных сілах ня толькі сілаў, але і надзейных партнэраў і саюзьнікаў».
У размове са «Свабодай» лідэр руху «Эўрапейская Беларусь» адзначыў, што ён ня верыць у тое, што падобныя выказваньні могуць належыць прэзыдэнту Літвы.
Саньнікаў: «Я сустракаўся двойчы зь ёй сёлета. Гучалі іншыя словы, накіраванасьць размовы была зробленая на дэмакратычныя пераўтварэньні як у рэгіёне, так і ў Беларусі. А тут у адным выступе яна быццам бы падтрымлівае Лукашэнку і адначасна нападае на Расею. Гэта зусім ня тое, што я чуў ад прэзыдэнта Грыбаўскайце і ў Вільні, і тут у Менску падчас сустрэчы зь ёй».
Карэспандэнт: «Агенцтва Reuters са спасылкай на дыплямата ЭЗ прыводзіць словы літоўскай кіраўніцы адносна таго, што апазыцыя — гэта «несур’ёзна» і што «Лукашэнка мог бы перамагчы, набраўшы 99% галасоў, але ён пераможа толькі з 75%, каб дагадзіць ЭЗ».
Саньнікаў: «Наколькі мне вядома, існуюць лабісцкія групы ў Эўропе, яны працуюць, а таму я не выключаю, што падобная інфармацыя ёсьць дэзінфармацыяй. Бо падчас сустрэчы ў Менску Грыбаўскайце гаварыла, што ў Беларусі няма выбараў, і што пра нейкія працэнты ўвогуле ня можа ісьці гаворкі. У Беларусі ідзе палітычная барацьба, мы змагаемся за зьмену палітычнай улады. Я ўпэўнены, што мы пераможам, а пачуць такое з вуснаў прэзыдэнта дэмакратычнай Літвы, сябра ЭЗ, мякка кажучы падаецца дзіўным»
Рыгор Кастусёў: «Самае кепскае ў гэтых яе выказваньнях для мяне тое, што я цяпер ня ведаю, калі яна была шчырай. Падчас сустрэчы з дыпляматамі ЭЗ або падчас нядаўняй сустрэчы ў літоўскай амбасадзе Менску з намі, кандыдатамі на прэзыдэнта ад апазыцыі. Тады яна нам зычыла посьпехаў у дэмакратызацыі беларускага грамадзтва, тое ж самае нам пазычылі і міністар з амбасадарам. Яе апошнія выказваньні, пра якія мы даведаліся сёньня, цалкам разыходзяцца з тымі, у Менску.
Цяжка камэнтаваць, цяжка яе папракаць. Магчыма тут адыгрываюць ролю нейкія інтарэсы Вільні, пра якія Грыбаўскайце дамовілася, сустракаючыся з Лукашэнкам. Магчыма, яна выказала меркаваньні шэрагу іншых кіраўнікоў краін ЭЗ. Тады ў літоўскай амбасадзе, як, дарэчы, і раней падчас іншых сустрэчаў з замежнымі дыпляматамі, я гаварыў, што апазыцыю вельмі непакоіць тое, што ЭЗ практычна прыпыніў падтрымку дэмакратычнай супольнасьці Беларусі і такім чынам здаў Беларусь у сфэру ўплыву Расеі. На гэта многія прадстаўнікі ЭЗ мне пярэчылі, маўляў, гэта ня так. Але як мы бачым цяпер, гэта цалкам так».
«Думаю, што спадарыня Грыбаўскайце пераблытала жаданьне спадара Лукашэнкі захаваць сваю ўласную ўладу з жаданьнем захаваць незалежнасьць Беларусі. Спадар Лукашэнка нанёс вялікую шкоду нашай незалежнасьці. Ён, па сутнасьці, вынішчыў беларускую мову, цяпер новае пакаленьне беларусаў проста не разумее яе. Ён шмат зрабіў для вынішчэньня гістарычнай памяці беларусаў. Для мяне гэта асабліва балюча, бо я ў свой час шмат рабіў для яе аднаўленьня. Калі ўзяць пад увагу ўсяго толькі два гэтыя факты — мова і гісторыя — на якіх будавала сваю незалежнасьць суседняя з намі Літва, то ўжо відавочна, што назваць гарантам беларускай незалежнасьці спадара Лукашэнку нельга».
Выкажыце сваё меркаваньне ў камэнтарах да гэтага артыкулу.

Віталь Рымашэўскі: У кіраўнікоў ЭЗ ёсьць падставы сумнявацца ў моцы беларускай апазыцыі.

Андрэй Саньнікаў: Думаю, што гэта дэзінфармацыя
У размове са «Свабодай» лідэр руху «Эўрапейская Беларусь» адзначыў, што ён ня верыць у тое, што падобныя выказваньні могуць належыць прэзыдэнту Літвы.
Саньнікаў: «Я сустракаўся двойчы зь ёй сёлета. Гучалі іншыя словы, накіраванасьць размовы была зробленая на дэмакратычныя пераўтварэньні як у рэгіёне, так і ў Беларусі. А тут у адным выступе яна быццам бы падтрымлівае Лукашэнку і адначасна нападае на Расею. Гэта зусім ня тое, што я чуў ад прэзыдэнта Грыбаўскайце і ў Вільні, і тут у Менску падчас сустрэчы зь ёй».
Карэспандэнт: «Агенцтва Reuters са спасылкай на дыплямата ЭЗ прыводзіць словы літоўскай кіраўніцы адносна таго, што апазыцыя — гэта «несур’ёзна» і што «Лукашэнка мог бы перамагчы, набраўшы 99% галасоў, але ён пераможа толькі з 75%, каб дагадзіць ЭЗ».
Саньнікаў: «Наколькі мне вядома, існуюць лабісцкія групы ў Эўропе, яны працуюць, а таму я не выключаю, што падобная інфармацыя ёсьць дэзінфармацыяй. Бо падчас сустрэчы ў Менску Грыбаўскайце гаварыла, што ў Беларусі няма выбараў, і што пра нейкія працэнты ўвогуле ня можа ісьці гаворкі. У Беларусі ідзе палітычная барацьба, мы змагаемся за зьмену палітычнай улады. Я ўпэўнены, што мы пераможам, а пачуць такое з вуснаў прэзыдэнта дэмакратычнай Літвы, сябра ЭЗ, мякка кажучы падаецца дзіўным»
Кастусёў: Я ня ведаю, калі Грыбаўскайце была шчырай
Рыгор Кастусёў: «Самае кепскае ў гэтых яе выказваньнях для мяне тое, што я цяпер ня ведаю, калі яна была шчырай. Падчас сустрэчы з дыпляматамі ЭЗ або падчас нядаўняй сустрэчы ў літоўскай амбасадзе Менску з намі, кандыдатамі на прэзыдэнта ад апазыцыі. Тады яна нам зычыла посьпехаў у дэмакратызацыі беларускага грамадзтва, тое ж самае нам пазычылі і міністар з амбасадарам. Яе апошнія выказваньні, пра якія мы даведаліся сёньня, цалкам разыходзяцца з тымі, у Менску.
Цяжка камэнтаваць, цяжка яе папракаць. Магчыма тут адыгрываюць ролю нейкія інтарэсы Вільні, пра якія Грыбаўскайце дамовілася, сустракаючыся з Лукашэнкам. Магчыма, яна выказала меркаваньні шэрагу іншых кіраўнікоў краін ЭЗ. Тады ў літоўскай амбасадзе, як, дарэчы, і раней падчас іншых сустрэчаў з замежнымі дыпляматамі, я гаварыў, што апазыцыю вельмі непакоіць тое, што ЭЗ практычна прыпыніў падтрымку дэмакратычнай супольнасьці Беларусі і такім чынам здаў Беларусь у сфэру ўплыву Расеі. На гэта многія прадстаўнікі ЭЗ мне пярэчылі, маўляў, гэта ня так. Але як мы бачым цяпер, гэта цалкам так».
Мікола Статкевіч: Грыбаўскайце блытае жаданьні Лукашэнкі