Сёньня ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі палітоляга, аўтара "Свабоды" Валера Карбалевіча "Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт".
Кніга выйшла ў Маскве ў выдавецтве "Партызан" накладам 7000 асобнікаў. На 700 старонках аўтар карпатліва і падрабязна апісвае ўсе этапы палітычнай кар'еры Аляксандра Лукашэнкі, прыводзіць, бадай, сотні цытатаў кіраўніка Беларусі, якія красамоўна апісваюць характар і партрэт героя кнігі.
"Паколькі прэзыдэнт сыходзіць не зьбіраецца, то гэтая кніга не толькі аб цяперашнім, але і аб будучым часе Беларусі",– гаворыцца ў анатацыі да выданьня.
Раней выйшла некалькі кніг пра дзейнага кіраўніка Беларусі, найбольшую вядомасьць зь іх атрымалі "Лукашэнка. Палітычная біяграфія" Аляксандра Фядуты і "Выпадковы прэзыдэнт" Паўла Шарамета і Сьвятланы Калінкінай.