Выбарчая камісія Кастрычніцкага раёну пасьля праверкі 14 падпісных аркушаў са 194 подпісаў 33,5% прызнала несапраўднымі. На гэтай падставе былі забракаваныя ўсе здадзеныя подпісы. У камісіі Першамайскага раёну канкрэтных лічбаў не назвалі, але паведамілі, што "ён не праходзіць".
У выбарчую камісію Кастрычніцкага раёну подпісаў за вылучэньне Ўладзімера Правальскага было здадзена няшмат.
Каля 108 тысяч было здадзена ў камісію Першамайскага раёну. Канкрэтныя зьвесткі пра праверку подпісаў ініцыятыўнай групы Правальскага назіральніку Леаніду Сьвеціку там даць адмовіліся.
Уладзімер Правальскі не камэнтуе высновы камісій. Ён кажа, што чакае выніковага рашэньня ЦВК, прычым абгрунтаванага канкрэтнымі дакумэнтамі. Патэнцыйны кандыдат цьвердзіць, што будзе зьвяртацца ў суд, калі высновы ЦВК яго не задаволяць і ён будзе мець пастанову, якую можна аспрэчыць.