Памёр Міхаіл Савіцкі

Міхаіл Савіцкі

Сёньня памёр народны мастак Беларусі, акадэмік Міхаіл Савіцкі.

Пра гэта паведаміў першы канал беларускага тэлебачаньня.

Мастак прайшоў вайну, быў вязьнем канцлягераў Дахаў і Бухэнвальд.

Міхаіл Савіцкі — аўтар вядомай сэрыі жывапісных твораў "Лічбы на сэрцы".

Савіцкаму было 88 гадоў.