Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан заявіў, што ЗША гатовыя да супрацоўніцтва зь Беларусьсю на падставе прынцыпаў дэмакратычнага грамадзтва.
"Паляпшэньне ў галіне правоў чалавека і ў іншых важных галінах - мы гэтага чакаем, і ад гэтага залежыць, што мы зробім з нашымі санкцыямі ", - адзначыў Майкл Скэнлан падчас выступу на "Менскім форуме".
М. Скэнлан працытаваў кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава, які адзначаў, што Беларусь не зьбіраецца станавіцца ні часткай Расеі, ні часткай Эўразьвязу, але мае намер заўсёды быць часткай Эўропы.
"Эўрапейская Беларусь павінна прыняць на сябе агульныя прынцыпы і нормы, якія ёсьць у Эўропе ", - заявіў Майкл Скэнлан.
Таксама спадар Скэнлан адзначыў, што легітымнасьць улады ў Беларусі наўпрост залежыць ад ходу выбарчай кампаніі, паведамляе Інтэрфакс.
"Легітымнасьць улады залежыць ад легітымнасьці выбараў", - адзначыў спадар Скэнлан.
Ён нагадаў, што з 1996 года "ні адны выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ ".
Паводле Майкла Скэнлана, выбары даюць беларускім уладам магчымасьць паказаць іх гатоўнасьць прымаць эўрапейскія дэмакратычныя нормы. Ён лічыць важным, "каб кандыдаты ў прэзыдэнты атрымалі доступ да СМІ, удзельнічалі ў тэледэбатах, назіральнікі маглі бесперашкодна ажыцьцяўляць сваю працу ".